Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсялякая рэвалюцыя пачынаецца з прыгожых слоў і заўсёды заканчваецца грандыёзным падманам.

«Бунт і рэвалюцыя — гэта не змена ўлады, гэта — разбурэнне самой дзяржавы», — заявіў А. Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу ў Мінску на з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У Беларусі знайшлі спосабы

процідзеяння «рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», не блакуючы Інтэрнэт»,
 — заявіў ён.

«Калі спецслужбы пэўных краін паспрабавалі разгарнуць так званую „рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі“ [у чэрвені і ліпені ў шэрагу гарадоў Беларусі, уключна з Мінскам прайшлі „вечары апладыментаў“ — НН], мы знайшлі інфармацыйныя спосабы супрацьстаяць ім, нічога не перакрываючы ў Інтэрнэце». «На вуду правакатараў клюнулі нямногія», — адзначыў А. Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?