Берасцейская суполка «Лібэртарны супраціў» у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» абвесціла пра збор масавай акцыі на галоўнай плошчы горада. Падчас гэтай акцыі арганізатары суполкі мяркуюць вылучыць патрабаванне адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і змены рэжыму ў Беларусі.
Суполка «Лібэртарны супраціў» улетку ўдзельнічала ў маўклівых акцыях пратэсту. У суполку запісаныя больш як 1800 чалавек.
Каментары