Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю.
Ваячак Рафал. Мёртвы сэзон: Выбраныя вершы. Менск: Логвінаў, 2007. — 138 с.
«Рафал Ваячак (1945-1971) — трагічная легенда польскай паэзіі. Наватарскія і нонканфармісцкія, яго вершы зьмянілі аблічча сучаснай польскай лірыкі», — зазначаецца ў анатацыі да гэтай танюткай кнігі.
Пераклала вершы на беларускую Вальжына Морт. Вершы падаюцца ў дзьвюх мовах: польскі тэкст / беларускі.
* * *
Дваццаць польскіх апавяданьняў: укладальнік А. Хадановіч. — Менск: Логвінаў, 2007. — 312 с.
Кнігу складаюць творы дзесяці папулярных і чытаных, як сьцвярджаецца ў анатацыі, сучасных польскіх аўтараў: Станіслава Бараньчака, Януша Вайса, Павал Гюле, Лешка Калакоўскага, Ежы Пільха, Анджэя Сапкоўскага, Ежы Сасноўскага, Анджэя Стасюка, Вольгі Такарчук, Стэфана Хвіна.
Пераклад ажыцьцявілі Пётра Рудкоўскі, Лявон Баршчэўскі, Алесь Пяткевіч, Ганна Пазюк, Андрэй Хадановіч, Марына Шода, Натальля Куц, Марыя Мартысевіч, Мікола Раманоўскі, Юльян Гайдук.
* * *
Мудроў Вінцэсь. Альбом сямейны. (Бібліятэка Свабоды, ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2007. — 232 с.: іл.
Радыё Свабода працягвае друкаваць кнігі, створаныя на падставе перадачаў, што гучалі на яе хвалях. Усьлед за «Беларускай Атлянтыдай» Вячаслава Ракіцкага і «Вострай брамай» Сяргея Дубаўца выйшаў зборнік Вінцэся Мудрова, які складаецца з тэкстаў праграмы «Летні (затым - Сямейны) альбом». Калісьці быў «Слоўнік Свабоды». Цяпер гэта — слоўнік Савецкага Саюзу.
Мудроў расказваў (або нагадваў) слухачам — а цяпер і чытачам — пра велік, фільмаскоп, стылягаў, трумо, літмантаж, Анджэлу Дэвіс, Мусьліма Магамаева, чэмпіянат СССР па футболе 1963 г., калі менскае «Дынама» ўзяло бронзу. У кнігу ўвайшлі каля 100 словаў ці паняткаў, што былі неад’емнай часткай жыцьця грамадзяніна БССР 1960-1980?х гг.
Чытаецца цікава і лёгка. Вялікі плюс такіх кніг?складанак, што можна чытаць зь любой старонкі.
* * *
Івашкевіч Яраслаў. Аповесьці і апавяданьні. Менск: Колас, 2006. — 402 с.
У зборнік увайшлі чатыры творы знанага польскага пісьменьніка: «Панны зь Вілька», «Бітва на раўніне Сэджмур», «Маці Яна ад анёлаў», «Гайдэнрайх», «Тана».
***
Шукайце ў кнігарнях ды ў прыватных распаўсюднікаў.
Каментары