Грамадства

Мінпрацы: рэальны заробак у 2012 годзе ўзрасце на 4,2%

заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак 4 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, паведаміў ён, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў 2012 годзе ў цэлым па Беларусі ўзрасце не менш чым на 65%, у бюджэтнай сферы — не менш чым на 49,5%.

У 2012 годзе плануецца таксама пашырыць практыку ўкаранення суб`ектамі гаспадарання новых гнуткіх форм і сістэм аплаты працы. Гэта будзе спрыяць стварэнню ўмоў для павышэння заработнай платы работнікам у прамой залежнасці ад эфектыўнасці вытворчасці, якасці і прадукцыйнасці працы, заявіў Румак. Паводле яго слоў, сярод задач у галіне аплаты працы — узмацненне ролі мінімальнай заработнай платы як дзяржаўнай мінімальнай сацыяльнай гарантыі ў галіне аплаты працы.

Як паведаміў Румак,

намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-лістападзе 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года павялічылася на 52,3% і склала 1 млн. 840,2 тыс. рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 2 млн. 439,7 тыс. рублёў.
У бюджэтным сектары эканомікі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата вырасла на 63,7% і склала 1 млн. 544,7 тыс. рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 1 млн. 887,5 тыс. рублёў. Паводле ацэнкі, намінальная налічаная заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы ў студзені-снежні 2011 года складзе 1 млн. 598,8 тыс. рублёў, у тым ліку ў снежні — 2 млн. 178 тыс. рублёў.

Як сцвярджае намеснік міністра, рэальная зарплата ў 2011 годзе ў Беларусі не паменшылася. Са студзеня па лістапад яна вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года на 3%.

Як нагадаў Румак, у 2011 годзе змяніўся механізм рэгулявання аплаты працы ў рэальным сектары. Ажыццёўлены пераход ад абавязковага прымянення адзінай тарыфнай сеткі да яе рэкамендацыйнага характару. Значна пашыраны правы наймальнікаў ва ўстанаўленні гнуткіх сістэм аплаты працы. Гэта дае магчымасць узмацніць матывацыю працы асобных ініцыятыўных, высокакваліфікаваных работнікаў, уключаючы кіраўнікоў арганізацый, адзначыў Румак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць