У ноч на 2 лютага на форуме анлайнера з’явіліся фатаздымкі дзіўнай атмасфернай з’явы, якая нагадвае рэдкае для нашых шыротаў паўночнае ззянне.
Аўтар сцвярджае, што зрабіў фатаздымкі з раёне Тарасава — Ждановічаў, кірунак — поўнач.
Як паведаміў супрацоўнік абсерваторыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Віктар Малышчыц, больш верагодна, што гэта — т. зв. светлавыя слупы. Паводле яго словаў,
пры нізкіх тэмпературах у марозным паветры ўтвараюцца мікраскапічныя крышталікі лёду пэўнай формы. Яны не проста рассейваюць святло, а здольныя адбіваць яго, утвараючы пэўныя фігуры.«Падобная з’ява, напрыклад, — вясёлкавыя колцы вакол Месяца. У гэтым выпадку, думаю, мы бачым пераломленае праз крышталікі лёду святло ад ліхтароў — блакітнаватае ад ртутных, жаўтлявае — ад звычайных», — кажа В.Малашчыц. Астраном адзначае, што паўночнае ззянне над Беларуссю бачыць можна, але выглядаць яно будзе блякла, бо зараджаныя часцінкі, якія яго ўтвараюць, надзвычай далёка ў атмасферы. Дый блакітныя адценні, яскрава бачныя на фота, увогуле не характэрныя для паўночнага ззяння.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0