Грамадства

У Беларусі стартавала ўступная кампанія

5 сакавіка ў Беларусі стартавала ўступная кампанія — пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання прафесійна-псіхалагічнай гутаркі, што неабходна для паступлення на асобныя спецыяльнасці.

Гаворка ідзе пра спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Журналістыка» (у тым ліку калі яна з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), «Міжнародная журналістыка» і «Мытная справа». Для кожнай групы спецыяльнасцяў вызначаны пералік ВНУ па ўсёй Беларусі, дзе можна прайсці гутарку.

Паводле інфармацыі Мінадукацыі, рэгістрацыя на гутарку пройдзе па 31 сакавіка ўключна.
Заяву можна перадаць асабіста (неабходны дакумент, які сведчыць асобу) або па пошце (з копіяй дакумента, што сведчыць асобу).

Абітурыент мае права прайсці гутарку па кожнай групе спецыяльнасцяў. Аднак праходзіць гутарку на адну і тую ж спецыяльнасць (групу спецыяльнасцяў) у розных ВНУ нельга. Тым, хто зарэгістраваўся на адну спецыяльнасць двойчы, прапануюць прайсці гутарку па першым з двух адрасоў запісу.

Прафесійна-псіхалагічная гутарка будзе праходзіць з 5 па 30 красавіка ў адпаведнасці з графікамі, зацверджанымі ВНУ.

У склад камісіі ўваходзіць адзін з намеснікаў кіраўніка ВНУ або кіраўнік факультэта, на якім ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па ўказаных спецыяльнасцях, прафесары, дацэнты, выкладчыкі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі і іншыя работнікі ВНУ, а таксама кваліфікаваныя спецыялісты адпаведных галін эканомікі і сацыяльнай сферы Беларусі. Дакументам аб выніках гутаркі з’яўляецца рэкамендацыя для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі. Яна выдаецца ў дзень праходжання гутаркі.

Падчас гутаркі абітурыент «павінен даказаць членам камісіі, што ён усвядомлена зрабіў выбар будучай прафесіі»: паказаць свае асобасныя, дзелавыя якасці, здольнасці і матывацыі да навучання па названых спецыяльнасцях.

Ад праходжання прафесійна-псіхалагічнай гутаркі вызвалены толькі замежныя грамадзяне, якія плануюць паступаць у беларускія ВНУ, але пражываюць за межамі Беларусі. Аднак замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне, таксама павінны прайсці гутарку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць