Грамадства22

Вінаградаў: Міліцыянты паказалі мне краму, каля якой я «лаяўся матам»

Адміністрацыйная справа па абвінавачанні ў дробным хуліганстве Паўла Вінаградава, лідара маладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена», адпраўлена на дапрацоўку. Такое рашэнне 5 сакавіка прыняў суд Маскоўскага раёна Мінска, паведаміла БелаПАН жонка маладзёжнага актывіста Святлана Вінаградава.

У зале суда Вінаградаў быў вызвалены.

Як паведамлялася раней, маладзёжны актывіст 22 лютага ўжо быў прыгавораны судом Маскоўскага раёна да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю «Игрушко митингуэ!». Яна прайшла ў сталіцы 10 лютага ў рамках кампаніі «Хопіць ныць!», якую праводзіць «Zмена». Перад уваходам у Мінгарвыканкам актывісты маладзёжнага крыла «Гавары праўду!» размясцілі дзевяць плюшавых цацак з плакатамі. На плакатах утрымліваліся патрабаванні свабоды прэсы, вызвалення палітзняволеных і іншыя лозунгі.

2 сакавіка Вінаградава павінны былі вызваліць з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. «Калі мае дзесяць сутак практычна закончыліся і заставалася гадзіна-паўтары, — расказаў ён БелаПАН, — мне сказалі: „Вінаградаў, з рэчамі на выхад!“ Гляджу, стаяць мае „сябры“ з Маскоўскага РУУС — пасадзілі ў машыну, завезлі ў гарадскі аддзел міліцыі № 2 Маскоўскага раёна. Адтуль паказалі пальцам магазін, каля якога я „лаяўся матам“ і склалі на мяне пратакол».

У магазіна, дырэчы, сімвалічная назва — «Базар». «Так, за базар прыйшлося адказаць, — усміхаецца Павел. — Справу адправілі на дапрацоўку, думаю, што яшчэ пасяджу за гэты пратакол. Хаця не факт. Але я ж абавязкова знайду, за што мне яшчэ пасядзець. Сведкамі ў судзе былі, натуральна, супрацоўнікі міліцыі. Дык вось, сведкі хлусяць, я — не, усё як заўсёды».

Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня актывіста вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні, хаця прашэння на імя Аляксандра Лукашэнкі ён не падаваў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў69

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў69

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць