І нават не заўважала прыезду ратавальнікаў.
Дзяўчынка зачынілася ў кватэры на замок у той час, калі яе маці адлучылася «на пару хвілін» да суседкі.
Трапіць назад у кватэру яна змагла толькі з дапамогай ратавальнікаў, бо самастойна адчыніць дзверы ў дзіцяці не атрымлівалася — у дзяўчынкі проста не хапала сіл пракруціць замок у адваротны бок.
Выратавальнікі аператыўна прыбылі да месца выкліку, па аўталесвіцы праз акно ў кухні на шостым паверсе праніклі ў кватэру і адчынілі дзверы. Дзяўчынка пярэпалаху не заўважыла — яна спакойна ляжала на канапе, глядзела мультфільм «Маша і мядзведзь» і смяялася.
Каментары