Свет11

У Чарнагорыі ў першы дзень новага года стралок забіў як мінімум 12 чалавек

Параненыя знаходзяцца ў крытычным стане.

Фота: Risto Bozovic / AP

Як мінімум 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, былі забітыя ў сераду ўдзень, 1 студзеня, у горадзе Цэцінье ў Чарнагорыі. Яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Даніла Шаранавіч, перадае Балканская служба Радыё Свабода.

Падазраваны Аца Марцінавіч скончыў жыццё самагубствам. Паводле версіі следства, Марцінавіч забіў чатырох чалавек у адным з бараў у цэнтральнай частцы горада, а затым у іншых раёнах — яшчэ некалькі чалавек, сярод якіх ёсць члены яго сям’і.

Раненыя, паводле слоў медыкаў, знаходзяцца ў крытычным стане.

Спачатку паведамлялася, што стралок знік. На вуліцах Цэцінье былі сканцэнтраваныя паліцэйскія, у некаторых раёнах перакрыты рух, а ўсе выезды з горада заблакаваныя. Да пошуку стралка далучылася армія.

У заяве паліцыі ўдакладняецца, што здарэнне не звязана з канфліктамі паміж арганізаванымі злачыннымі групамі. Марцінавіч быў умоўна асуджаны ў 2005 годзе за хуліганства на год турмы, але не лічыўся асобай, якая ўяўляе пагрозу бяспецы.

У 2022 годзе ў Марціновіча былі знойдзены зброя і выбухоўка. За гэта яго прысудзілі да трох месяцаў турмы.

Урад Чарнагорыі абвясціў трохдзённую жалобу — 2, 3 і 4 студзеня — у сувязі з трагедыяй у Цэцінье. У Падгорыцы, Будве і Котары адменены навагоднія канцэрты.

Улады Чарнагорыі пасля здарэння разглядаюць магчымасць поўнай забароны на валоданне зброяй.

Каментары1

  • Улад
    02.01.2025
    Забарона на валоданне зброяй павінна прымяняцца да людзей з крымінальным мінулым. Да такіх, як гэты Аца. А нармальным людзям зброю можна даверыць.

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць