Рэактар на атамнай электрастанцыі на поўдні Украіны (у Нікалаеўскай вобласці) быў спынены пасля таго, як учора ўвечары на АЭС адключыўся асноўны трансфарматар.
Станцыя была адключаная ад энергасістэмы краіны. Міністэрства надзвычайных сітуацый паведаміла, што ўзровень выпраменьвання і ўзровень пажарнай бяспекі на АЭС знаходзяцца ў межах нормы.
Ва Украіне дзейнічаюць 4 атамныя электрастанцыі, яшчэ адна — Чарнобыльская — была канчаткова закрытая ў 2000 годзе.
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары