Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і іншых членаў АГП затрымалі па дарозе ў Астравец.

Паводле яго слоў, у гадавіну чарнобыльскай катастрофы палітыкі мелі намер сустрэцца з жыхарамі рэгіёну, дзе плануецца пабудаваць беларускую АЭС. «Мы планавалі пагаварыць з мясцовымі жыхарамі аб экалагічных і сацыяльных праблемах рэгіёну, а таксама аб шкодзе, які можа быць нанесены гораду будаўніцтвам АЭС. Ніякіх заявак на акцыю мы не падавалі, бо лічым, што для таго, каб прыехаць у Астравец і сустрэцца з жыхарамі горада, не патрабуецца спецыяльнага дазволу», — сказаў Лябедзька.

Ён паведаміў, што на ўездзе ў Смаргонскі раён іх ужо чакалі дзве машыны супрацоўнікаў ДАІ. «Як толькі мы праехалі, яны кінуліся да сваіх машынащ, дагналі нас з пробліскавымі маячкамі, загадалі спыніцца. Агледзелі машыну, праверылі багажнік. Са мной ехаў адзін з актывістаў АГП і прэс-сакратар партыі Ганна Красуліна. У іх забралі пашпарты. Зараз супрацоўнікі міліцыі перапісваюць дадзеныя нашых дакументаў. Пакуль нас нікуды не даставілі, мы стаім на трасе», — распавёў Лябедзька.

Лідэр АГП адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі зацікавіліся літаратурай, якая была ў яго, прагледзелі некалькі кніг і перапісалі іх назвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?