Грамадства

Толю Шанэля, які 20 гадоў жыве ў пад'ездзе, паспрабавалі выселіць — яго забрала міліцыя. Праз дзень ён вярнуўся

Эпапея з мужчынам, які жыве ў пад'ездзе ў Серабранцы, працягваецца.

Фота: Onliner.by

Толя Шанэль вось ужо больш за 20 гадоў жыве ў пад'ездзе дома на праспекце Ракасоўскага ў Мінску. Калісьці ён пабудаваў у гэтым доме кватэру і жыў там з жонкай і дзецьмі. Аднак пасля разводу ён «пераехаў» у пад'езд, пры гэтым захаваўшы прапіску.

Гісторыю Толі, які ўладкаваў жыллё на тэхнічным паверсе, распавёў Onliner. Старыя жыхары дома ставяцца да мужчыны са спачуваннем, падкормліваюць яго і аддаюць яму вопратку. Аднак новыя пастаяльцы незадаволеныя суседствам з бамжом.

Цяпер Толю Шанэля спрабуюць выселіць. Аднак, як аказалася, гэтая місія не такая простая. Жыхарка дома распавяла Onliner, што нядаўна Толю забрала міліцыя:

«У той жа дзень (дзень публікацыі артыкула) да нас у пад'езд прыехаў ЖЭС і дзве гадзіны вывозіў смецце (там было ўсё што заўгодна — ад старых матрацаў да валізак і сумак).

Самога Толю забрала міліцыя. Але літаральна праз дзень ён вярнуўся назад, спачатку ашываўся пад суседнім пад'ездам, а потым спакойна сядзеў пад нашым. Увечары ён ужо катаўся на ліфце на свой апошні паверх. Усё ў яго добра. У адрозненне ад нас, жыхароў дома. Гэта ненармальна, што ў пад'ездзе бамжуе чалавек, атручваючы тым самым жыццё астатнім. Не магу зразумець аднаго: як так атрымалася, што ён зноў вярнуўся назад?».

Усё ўскладнена тым, што мужчыну нельга прызнаць афіцыйна бяздомным — у яго ёсць прапіска ў канкрэтнай кватэры.

У ЖКГ Ленінскага раёна распавялі, што міліцыя забірала Толю ўжо не раз, але ён заўсёды вяртаецца.

«Утрымліваць яго як бяздомнага РУУС не можа: грамадзянін мае прапіску і месца жыхарства па паказаным адрасе. Проста чалавек жыве ў пад'ездзе, але пры гэтым лічыцца не бамжом, а мясцовым жыхаром», — адзначыла намесніца дырэктара ЖКГ Ленінскага раёна Алена Крамская ў інтэрв'ю «Мінск-навінам».

Са слоў спецыяліста, Толя цяпер 2-3 тыдні пажыве ў сястры. Вяртацца ў кватэру па месцы прапіскі ён даўно не збіраецца. Аднак жыць у пад'ездзе яму зручна:

«Ёсць цэлы пад'езд чуллівых жыхароў, якія яму і суп прыносяць, і ствараюць неабходны камфорт. Анатоль знаходзіцца на ўтрыманні сваіх суседзяў. Мы, вядома, будзем рабіць захады, каб яго адтуль выселіць, аднак пакуль будзем глядзець, ці вернецца ён».

Дапамагала высяляць Толю з пад'езда прыбіральшчыца Людміла. Яна распавяла, што з яго жылля вывезлі цэлы трактар рэчаў:

«Я калі чатыры гады таму прыйшла сюды мыць пад'езды, то была ў шоку: бомж жыве пад лесвіцай, а людзі церпяць гэта ўсё!

Мы трактар рэчаў з гарышча выцягнулі. На пастаянным месцы жыхарства Анатоля рэчаў сапраўды было мала. Але, магчыма, нейкім чынам ён зрабіў выхад на самы верх, куды цягам 20 гадоў прыносіў свае знаходкі. Чаго там толькі не было!»

Разгледзець «кватэру» Толі ў шахце ліфта няпроста: жыхар прадбачліва вешае на дзверы замок, які не цалкам зашчоўкваецца, але стварае ілюзію зачыненых дзвярэй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць