Усяго патроху2828

Хлопец, што скочыў з 25-павярховіка, працуе каскадзёрам і не баіцца міліцыі - інтэрв'ю

На рахунку 21-гадовага бейсджампера 300 скачкоў з розных аб'ектаў.

«Нашай Ніве» ўдалося пагутарыць з экстрэмалам, відэа якога ўскалыхнула інтэрнэт.

Максім (імя не сапраўднае) распавядае пра скачок спакойна, як пра паход у краму. «Было пагодна, я ўзяў парашут у сябра. Пайшоў і скочыў».

Дзіва што: хлопец займаецца гэтым відам спорту з 2006 года. З самалёта скакаў разоў 200, каля сотні – з іншых аб'ектаў.

Па словах Максіма, канс'ержка дома №6 на вуліцы Нёманская за ім не гналася. Праўда, калі сказаў, што ідзе «да сябра», жанчына пацікавілася, ці не парашутыст ён. «Відаць, з гэтага дома скакаў не адзін я», — кажа хлопец. А вось калі ён прызямліўся, ашаломленая жанчына ад душы аблаяла яго.

«Насамрэч раён вельмі злы.

У той дзень я атрымаў зашмат негатыву. Калі прызямліўся, выбегла вахцёрка гэтага дома Ад яе столькі мацюкоў было!» — скардзіцца джампер.

Па словах Максіма, здымаць палёт на відэа ён не збіраўся. Аўтары нашумелага роліка апынуліся на даху побач з ім выпадкова. Гэта былі фатографы, якія ладзілі там фотасесію. Яны падышлі да парашутыста, узялі дазвол на здымку. А вось пра далейшае выкладанне відэа ў інтэрнэце размовы не было.

«Я абсалютна не думаў, што ўсю гэту фігню выкінуць на Ютуб ці кудысьці яшчэ. А потым навялі шуму».

Хлопец не баіцца міліцыі, бо ў сваіх дзеянняў не бачыць нічога супрацьзаконнага. «У чым злачынства? Зайшоў у дом, падняўся па лесвіцы, выйшаў на дах і проста спусціўся іншым шляхам».

Каб парашутыст выпадкова не прызямліўся на галаву мінакам, у двары дома «дзяжурылі» яго сябры.

Звычайна, кажа Максім, рэакцыя людзей у дварах на ягоныя скокі лепшая. А вось на Каменнай Горцы і ў каментах да артыкулаў пра ягоны ўчынак трапіліся «злыя людзі».

«Калі пачынаеш чытаць каментары на сайтах, разумееш, наколькі ўсё ў Беларусі запушчана», — скардзіцца экстрэмал.
Маўляў, сядзяць цэлы дзень перад тэлевізарам з бутэлькай піва і больш ім нічога не трэба. Усё новае выклікае страх і непаразуменне.

Хлапцу цяпер 21 год. Ён студэнт, паралельна працуе каскадзёрам.
З дзяцінства марыў стаць лётчыкам. Скакаць з парашута пачаў у аэраклубе ў Баранавічах. Потым былі скокі з вяроўкай. Так прыйшоў да бэйсджампінгу – скачкоў з розных аб'ектаў (дамоў, мастоў, антэнаў, скалаў).

У «бэйсе» няма запаснога парашута. Да таго ж, каб правільна скласці парашут, трэба ў 5 разоў больш часу.

«Не баіцца толькі вар'ят. Пры кожным скачку ёсць нейкі страх», — прызнае парашутыст.
Аднак ён упэўнены, што пры ўмовах выкананні «тэхнікі» рызыка мінімальная. Сярод яго знаёмых летальных зыходаў пакуль што не было.

* * *

Даведка НН:

Бэйсджампінг (ад англ. BASE jumping) – экстрэмальны від спорта, у якім выкарыстоўваецца спецыяльны парашут для скокаў з фіксаваных аб'ектаў. B.A.S.E. — акронім ад англійскіх словаў «building» (будынак), «аntenna» (антэна), «span» (перакрыццё, мост) і «earth» (зямля). Гэта пералік асноўных тыпаў аб'ектаў, з якіх выконваюцца скокі.

Каб стаць сапраўдным бэйсджамперам, ці бэйсерам, трэба скочыць з усіх чатырох тыпаў аб'ектаў. Лічыцца найбольш небяспечным відам скачкоў з парашутам. Чалавек, які даў назву гэтаму віду спорту, загінуў падчас скачка ў Нарвегіі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць