Спорт1919

Гомельскі міліцыянт стаў абсалютным чэмпіёнам свету па бодыбілдынгу

Другое месца заняў яго брат.

Сяргей Матусевіч — супрацоўнік спецпадраздзялення гомельскага палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама — атрымаў перамогу на чэмпіянаце свету па бодыбілдынгу і фітнэсу паводле версіі федэрацыі NAC.

На другім месцы — малодшы брат чэмпіёна Раман Кульчык, які працуе ў паўсядзённым жыцці таксістам.

Чэмпіянат, удзел у якім бралі бодыбілдары з дзевяці краін свету, праходзіў у Казані. У катэгорыі «Atletic-1» (рост звыш 175 см) на перамогу прэтэндавалі 15 чалавек. Найлепшым журы прызнала беларуса Сяргея Матусевіча, другім стаў яго брат Раман.

Пасля перамогі ў сваёй катэгорыі Сяргей змагаўся за званне абсалютнага чэмпіёна з сапернікам з Германіі, які, дарэчы, быў трэцім на чэмпіянаце сярод прафесіяналаў. Але гэтым разам суддзі аддалі перавагу гамельчуку, які ў выніку стаў уладальнікам прэстыжнага тытула і адразу двух кубкаў. Прызавых фондаў на большасці спаборніцтваў па культурызме, на жаль, няма. І нават рыхтавацца да турніраў, а таксама ўдзельнічаць у іх беларускім спартоўцам часцей за ўсё даводзіцца за свае грошы. У прыватнасці, гэты чэмпіянат, са словаў Сяргея Матусевіча, абышоўся яму ў суму, эквівалентную амаль 2000 даляраў. Нятанна абышліся і папярэднія спаборніцтвы — майскі чэмпіянат Еўропы, на якім гамяльчук заняў другое месца. А адзіным «генеральным спонсарам», смяецца спартовец, выступае яго маці Наталля Юр’еўна — бухгалтар камерцыйнай структуры.

Зрэшты, грошы — толькі «інструмент». Нашмат большых, часам нечалавечых высілкаў патрабуе трэніравальна-падрыхтоўчы працэс, прывядзенне сябе ў форму. Дастаткова сказаць, што, рыхтуючыся да выступу, Сяргей за шэсць тыдняў скінуў 14 кілаграмаў. Прычым апошнія 4 давялося «зганяць» літаральна за паўтара дня.

Займацца бодыбілдынгам Сяргей пачаў у 1995 годзе, калі гэты від спорту ў Беларусі перажываў свой росквіт, які скончыўся, на жаль, разам з дзевяностымі. Але, зразумела, не для тых, для каго «цягаць жалеза» і з ювелірнай дбайнасцю шліфаваць кожную цягліцу, даўно стала стылем жыцця. Дарэчы, у найбліжэйшых планах 34-гадовага атлета — паступленне ў магістратуру скончанага раней Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і напісанне навуковай працы на тэму «Планаванне трэніровачнага працэсу пры падрыхтоўцы да спаборніцтваў па бодыбілдынгу».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць