Эканоміка

Дырэктар ЖКГ Мінскага раёна незаконна выпісваў сабе вялікія прэміі

Генеральнай пракуратурай Беларусі заведзена крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ВКУП "ЖКГ Мінскага раёна", які неправамерна выпісваў сабе і іншым кіраўнікам прадпрыемствы вялікія прэміі.

Крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ВКУП "ЖКГ Мінскага раёна", які таксама з'яўляецца дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў, была заведзеная пасля адпаведнай праверкі Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.

Паводле папярэдніх дадзеных, падазраваны з красавіка 2008 па снежань 2010 года, дзейнічаючы насуперак інтарэсам службы, у парушэнне заканадаўства, з карыслівай зацікаўленасці неаднаразова даваў падначаленым супрацоўнікам распараджэнні аб унясенні ў бухгалтарскія і іншыя справаздачныя дакументы загадзя ілжывых звестак аб фінансавым становішчы прадпрыемства.

Так, па ўказанні дырэктара ў справаздачнасць ўносіліся ілжывыя звесткі аб звышнарматыўных стратах газу і электраэнергіі, а таксама аб устойлівай запазычанасці перад бюджэтам па аплаце за энерганосьбіты і выплаце работнікам заработнай платы. Прасцей кажучы, дырэктар усё гэта хаваў і выдаваў незаконныя загады аб прэміраванні супрацоўнікаў апарата кіравання, не забываючы і пра сябе.

У адпаведнасці з гэтымі загадамі кіраўнікі ВКУП "ЖКГ Мінскага раёна", у тым ліку і сам дырэктар незаконна атрымлівалі вялікія прэміі, якіх проста не заслугоўвалі.

Паводле падлікаў барцоў з карупцыяй, амаль за тры гады за кошт прадпрыемства яго кіраўнікі атрымалі на рукі больш за 123 мільёны рублёў.

Па дадзеным факце ў дачыненні да дырэктара ВКУП "ЖКГ Мінскага раёна" Генеральнай пракуратурай распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовым становішчам, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо пры выкананні функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія мелі цяжкія наступствы).

Крымінальная справа перададзена для далейшага следства ў Следчы камітэт Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць45

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць