Грамадства55

Прафэсар Нікітчанка запрасіў Лукашэнку на “Чарнобыльскі шлях”

Аргкамітэт “Чарнобыльскага Шляху” зьвярнуўся з пісьмом да Аляксандра Лукашэнкі. Арганізатары «Чарнобыльскага Шляху» запрасілі Лукашэнку прыняць удзел у жалобным мерапрыемстве, а таксама даць справаздачу аб тым, як былі рэалізаваныя праграмы дапамогі з-за мяжы, а таксама аб тым, колькі і як было патрачана сродкаў з нацыянальнага бюджэту на ліквідацыю наступстваў катастрофы.

Шаноўны Аляксандр Рыгоравіч!

26 красавіка 2007 года спаўняюцца 21-я ўгодкі з трагічнага дня ў гісторыі сучаснай Беларусі. Даты, якая стала лёсавызначальнай у жыцці тысячаў беларусаў. У 1986 годзе ў гэты дзень на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа, нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыццёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыццём злачыннай сакрэтнасці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару.

Пачынаючы з 1989 году дэмакратычныя сілы Беларусі ўшаноўваюць дату катастрофы на ЧАЭС. Кожны год пад час мітынгаў і шэсцяў дэмакратычныя сілы выказвалі патрабаванні да ўлады. Гэта былі патрабаванні расказаць праўду пра катастрофу і яе наступствы, патрабаванні вярнуць льготы ліквідатарам катастрофы і перасяленцам з зоны забруджання радыенуклідамі.

На пачатку 90-х гадоў Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі саюз выдаткоўвалі вялікія сродкі на розныя гуманітарныя праграмы дзеля пераадолення наступстваў катастрофы. Аднак ані перасялення людзей з забруджаных тэрыторыяў, ані крокаў па абароне іх здароўя зроблена не было. Наадварот: улады адмянілі ільготы чарнобыльцам і заявілі, што няма аніякай небяспекі для жыцця на забруджаных тэрыторыях.

Мы патрабуем Вас, як кіраўніка дзяржавы, даць справаздачу аб тым, як былі рэалізаваныя шматлікія праграмы дапамогі з-за мяжы, а таксама аб тым, колькі і як было патрачана сродкаў з нацыянальнага бюджэту на ліквідацыю наступстваў катастрофы?

Мы ўпэўнены, што такая справаздача толькі падкрэсліць у вачах міжнароднай супольнасці ўяўленне аб Беларусі, гатовай на рэальныя крокі дэмакратызацыі, выказаных у тым ліку ў звароце Еўракамісіі ад 17 лістапада 2006 года.

Ад імя арганізатараў Чарнобыльскага Шляху запрашаем Вас прыняць удзел у жалобным мерапрыемстве.

Старшыня аргкамітэту Чарнобыльскага шляху,

сябра Партыі БНФ,

прафесар Іван Нікітчанка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць