Культура44

Вільня Кірылы Атаманчыка: vademecum

Як у кожнага пакалення ёсць свой Купала, так і ў кожнага пакалення ёсць свая Вільня. Гэты афарызм пацвярджаецца кнігамі Кірылы Атаманчыка.

Хлопец — уцякач ад лукашэнкаўскіх рэпрэсій — пражыў пяць гадоў у сэрцы новага беларускага віленскага асяродка. Адвучыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Пісаў гарачы блог. Ладзіў беларускія акцыі і паходы. А цяпер склаў дзве кнігі пад назвай «Беларускія старонкі Вільні».

Першая мае падзагаловак «Ля вытокаў незалежнай Беларусі (cярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)», другі — «Адукацыя».
Першая кніга самакаштоўная, другая выглядае рэверансам у бок Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што спрыяў у выданні.

Кнігі маюць форму даведнікаў. Усю інфармацыю, што ў іх ёсць, можна адшукаць у інтэрнэце і ранейшых крыніцах, але сабраць яе разам ніхто не паспрабаваў.
У кнігах — кароткія артыкулы і сучасныя фота мясцін, звязаных са слаўнымі дзеячамі і старонкамі нашай мінуўшчыны. Каліноўскі, Багушэвіч, Станкевіч, «Наша Ніва», БНР, Беларуская гімназія, дамы марыянаў, Шырма, Сергіевіч… Падбор уражвае.
Якое ж мноства беларускіх адрасоў захавалася ў сённяшняй літоўскай сталіцы!

Кнігі выйшлі на дзвюх мовах: беларускай і літоўскай.

У прадмове аўтар адзначае, што на працу яго натхніла кніга Лявона Луцкевіча «Вандроўкі па Вільні», што выйшла ў 1998.
«Вандроўкі…», напісаныя сынам заснавальніка «Грамады» і «Нашай Нівы», мелі мемуарны прысмак, былі хутчэй падручнікам па гісторыі Беларускай Вільні.

Атаманчыкава кніга больш сціслая, але і больш функцыянальная.
Артыкул пра кожны адрас суправаджае мапа з пазнакай гэтага месца на плане горада. З дапамогай кнігі кожны можа зладзіць сабе індывідуальную экскурсію па Беларускай Вільні. «Старонкі…" можна спампаваць у інтэрнэце на сайце vilniaby.com.

Перад паездкай у Вільню варта прачытаць Луцкевіча, каб натхніцца, але арыентавацца ў Крывіцкай Меццы будзе прасцей па кнізе Атаманчыка.

* * *

Кірыл Атаманчык — грамадскі актывіст, блогер. Нарадзіўся ў 1989 у Жлобіне (Беларусь, Гомельская вобласць). Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Жлобінскай многапрофільнай гімназіі № 1. Калі сумнавядомы Гомельскі КДБ завёў супраць яго крымінальную справу за ўдзел у Маладым Фронце, вымушаны быў пакінуць Беларусь. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (спецыяльнасць «Культурная спадчына і турызм»). З’яўляецца супрацоўнікам ЕГУ. Практыкант Музея ахвяр генацыду і Цэнтра даследа вання генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы (Вільня).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала16

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала16

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць