Літаратура

Выходзіць па-беларуску трохтомнік Януша Корчака з ілюстрацыямі ўнучкі Крапівы

Пераклад Ядвігі Бяганскай аднавіў Андрэй Хадановіч.

У выдавецтве «Логвінаў» выходзіць трохтомнік польскага пісьменніка і педагога Януша Корчака. У яго ўвайшлі кнігі «Кароль Мацюсь Першы», «Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве», а таксама «Кайтусь-чарадзей».

Спраўднае імя Януша Корчака — Эрш Хенрык Гольдшміт, аднак ведалі яго і па мянушках Стары Доктар і Пан Доктар. Дагэтуль яго кнігі па тэорыі выхавання папулярныя ў Еўропе. Перад Першай сусветнай ён стварыў Дзіцячы дом у Варшаве,

падчас працы ў якім прыдумаў метад «сяброўскага суда»
(негледзячы на назву, вельмі прагрэсіўны) для дзяцей, а таксама заснаваў першы педагагічны часопіс «Малы агляд». Падчас нацысцкай акупацыі, трапіў у Варшаўскае гета, дзе працягваў клапаціцца пра дзяцей. Разам з дзецьмі адправіўся ў канцлагер у Трэблінцы, хаця меў шанец застацца ў Варшаве. У канцлагеры Корчак разам з дзецьмі пайшоў у газавую камеру…

Пераклад кнігі «Кароль Мацюсь першы» на беларускую мову быў выкананы легендарнай перакладчыцай Ядвігай Бяганскай. Яна была арыштаваная ў 1937 годзе і асуджаная на 10 год калымскіх лагераў. Пасля рэабілітацыі ў 1954 годзе вярнулася да перакладчыцкай працы, паралельна ствараючы кнігі для дзяцей. Пераклад «Караля Мацюся» адноўлены паэтам Андрэем Хадановічам. Паспрыяла ў выданні пасольства Польшчы ў Беларусі.

Ілюстрацыі да беларускага выдання падрыхтавала Настасся Атраховіч, унучка Кандрата Крапівы, якая цяпер жыве ў Нямеччыне.

* * *

24 лістапада ў Мінску пачнецца

фэст, прысвечаны Янушу Корчаку.

24 лістапада (субота). «Кароль Мацюсь назаўжды». Дзіцячы ранішнік. Галерэя сучаснага мастацтва Ў і кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а). У праграме: прагляд урыўкаў польскага мюзікла «Януш Корчак», мастацкае чытанні пра прыгоды караля Мацюся і Кайтуся-чарадзея ад акторкі Ганны Хітрык, пачастунак для дзетак. Пачатак а 14.00. Уваход вольны. Вядоўца ранішніка — Андрэй Хадановіч.

27 і 29 лістапада. Адкрытыя лекцыі па гісторыі, педагогіцы і дзейнасці Януша Корчака. З удзелам прафесара педагогікі Анджэя Яноўскага. Мадэратарка — Інэса Кур’ян. 2-гі корпус гатэля «Мінск» (Незалежнасці 11), навучальная зала 609. Пачатак абедзьвюх лекцыяў у 18.30. Запрашаюцца ўсе ахвочыя.

28 лістапада (серада). Прэзентацыя твораў Януша Корчака для студэнтаў педуніверсітэта. У імпрэзе возьмуць удзел Анджэй Яноўскі, перакладчыкі Інэса Кур’ян і Уладзімір Васілевіч, нашчадкі Ядвігі Бяганскай. Вядучая імпрэзы — Марына Шода.

Педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Савецкая 18). Актавая зала, 2 паверх. Пачатак аб 11-й.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць