Спорт22

Падмаскоўныя выпрабаваньні

Сёньня ў Маскве і Мыцішчах пачынаецца 71‑ы чэмпіянат сьвету па хакеі. У восьмы раз у элітным дывізіёне згуляе і зборная Беларусі.

Сёньня ў Маскве і Мыцішчах пачынаецца 71‑ы чэмпіянат сьвету па хакеі. У восьмы раз у элітным дывізіёне згуляе і зборная Беларусі. Пакуль найлепшым дасягненьнем нашай каманды было шостае месца на леташнім мундыяле ў латыскай сталіцы. Тады ў Рызе беларусы перамаглі моцныя каманды Славаччыны і Швайцарыі, што і дазволіла ім выйсьці ў чвэрцьфінал. Прайсьці першы раўнд плэй‑оф не атрымалася, дарогу беларусам перагарадзілі фіны.

На мінулым чэмпіянаце нашай камандай кіраваў канадзец Глен Хэнлан, добрыя вынікі зборнай у вялікай ступені ягоная заслуга. Летась найбольшая беларуская спартовая газэта «Прессбол» прызнала яго чалавекам году. Замест Хэнлана ў каманду прыйшоў амэрыканец Курт Фрэйзэр, які таксама мае досьвед працы трэнэрам у камандах НХЛ. Фрэйзэр мае меншую харызму, чым Хэнлан, ён менш эмацыйны, але гаварыць пра тое, што ён горшы спэцыяліст ці крэатыўшчык, не выпадае. Чаго толькі вартыя ягоныя ідэі наконт вывазу нацыянальнай каманды ў цырк ці на гульню ў пэйнтбол.

Абсалютна ва ўсіх таварыскіх гульнях перад чэмпіянатам сьвету беларусы перамаглі, але большасьць каманд, што нам супрацьстаялі, былі відавочна слабейшымі. Толькі матч са Славаччынай засьведчыў, што словы Фрэйзэра наконт таго, што беларусы едуць у Расею за мэдалямі, не пусты гук. У роўнай гульні ўдача ўсьміхнулася беларусам — 2:1.

Посьпех беларусаў у многім будзіць залежаць ад таго, наколькі натхнёна згуляе наш брамнік Андрэй Мезін. Ён — гэта палова каманды, і вельмі дзіўна, што на Мезіна пакуль не зьвярнулі ўвагі НХЛаўскія каманды. Летась ў Рызе Мезін быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату. Важна таксама пазьбегнуць траўмаў, некалькі гульцоў і капітан праз гэта ўжо выпалі з абоймы каманды.

Пад пытаньнем прыезд заакіянскіх зорак — Грабоўскага і Касьціцына. Яны пакуль гуляюць у плэй‑оф АХЛ. Фрэйзэр ня змог дамовіцца зь лідэрамі зборнай Салеем і Калюжным, але бязь іх мы абыходзімся ўжо трэці год і невядома колькі яшчэ будзем абыходзіцца. У такіх умовах ролю лідэра мусяць узяць учорашнія другія нумары —Угараў, Мялешка, Задзялёнаў, Дзянісаў, Кукушкін. Для іх гэта будзе добры экзамэн.

Што б не казалі, але аб’ектыўна хакей у Беларусі становіцца сапраўды гульнёй нумар 1. Таму пазаўзеем за нашых хлопцаў!

Расклад гульняў зборнай Беларусі (час беларускі), усе гульні пройдуць у Мыцішчах:

27 красавіка: Беларусь — Чэхія (19:15)

29 красавіка: Беларусь — ЗША (19:15)

1 траўня: Беларусь — Аўстрыя (15:15)

Для тых, хто ня трапіць на расейскія хакейныя арэны будуць трансьляцыі на тэлеканалах «Лад» і БТ.

Зьміцер Панкавец

Каментары2

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць