Беларуская блаґасфера11

NRM у форме

Канцэрт аднаго з найлепшых гуртоў Беларусі адбываецца ў забытым забітым клюбе ў правінцыі. Туды пхнуцца людзі — зь Менску, Маладзечна, усёй вобласьці — заля іх ледзь зьмяшчае. Ужо праз трыццаць хвілін усе вокны, люстры, люстэркі, акуляры, фотааб’ектывы запацелі. Людзі ад гарачыні пралазілі да выйсьця ці да вокнаў, каб злавіць які струменьчык сьвежага паветра.

Улада рэальна заганяе нас у дысыдэнцтва. электрычны канцэрт аднаго з найлепшых гуртоў Беларусі адбываецца ў забытым забітым клюбе ў правінцыі. Туды пхнуцца людзі — зь Менску, Маладзечна, усёй вобласьці — заля іх ледзь зьмяшчае. Да апошняга ня верыцца, што канцэрт адбудзецца. На ўваходзе ахоўнікі патрабуюць зьняць значакі, апаскі, рэчы нацыянальных колераў. Прыніжэньне.

Ужо праз трыццаць хвілін граньня ўсе вокны, люстры, люстэркі, акуляры, фотааб’ектывы запацелі. Людзі ад гарачыні пралазілі да выйсьця ці да вокнаў, каб злавіць які струменьчык сьвежага паветра. Сьпякота надавала гарачыні слэму. Людзі здымалі вопратку, залазілі на крэслы, стойкі для калёнак, тумбачкі. Пры гэтым на кожным мокрым потным твары чыталася поўнае задавальненьне...

Мы працягвалі адрывацца, калбасіцца пад старыя й новыя песьні НРМ. Матлялі валасамі, рукамі, рухалі ўсімі часткамі цела. У Бэгбэдэра ёсьць такі раман «Вакацыі ў коме». Дык вось ён якраз пра тое, што адбывалася ў маладзечанскім «Майстар‑клюбе» 6‑га траўня...

Вольскі жжог. жартаваў. То клаўся на падлогу, то шалёна скакаў. Імправізаваў рукамі. Сядаў замест Дземідовіча за бубны. Піт красаваўся сваімі сольнікамі. Кідаў вострыя заўвагі ў мікрафон. Дарэчныя і ня вельмі. Дземідовіч, Ляўкоў сьціпла выконвалі сваю місію — місію НРМ.

Публіка чакала гэтага канцэрту

назад ўся моладзь ехала разам. у адной электрычцы. у адным вагоне. гарлалі песьні. самыя розныя. некаторыя па 3‑5 разоў. так гарлалі, ажно кантралёры баяліся зайсьці. пазрывалі галасы. але засталіся шчасьлівыя. дзень мае вынік.

Глядзі яшчэ:
Фотарэпартаж з канцэрту ад Польскага радыё для замежжа

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць