Грамадства

Ярмошына ўжо ведае вынікі выбараў

«Вынікі выбараў нікога не здзівяць з нашых сяброў», - заявіла 18 сакавіка старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з місіямі назірання ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД і Міжпарламенцкай асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Паводле слоў Л.Ярмошынай, выбарчая кампанія ў Белаурсі ішла «дастаткова спакойна, пакуль яе не сапсавалі звонку». Паводле слоў кіраўніка ЦВК, некаторыя заходнія краіны спрабуюць аказваць знешні націск на Рэспубліку Беларусь. Аднак гэтыя пагрозы, на яе думку, «з’яўляюцца пустымі». У выніку беларускі народ «яшчэ больш згуртуецца і праявіць свае лепшыя якасці - любоў да радзімы», зазначыла Л.Ярмошына.

Яна заявіла, што выбарчая кампанія праходзіць у строгай адпаведнасці з каляндарным планам, асаблівых парушэнняў не зафіксавана, усе кандыдаты «пастаўлены ў цалкам роўныя ўмовы».

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама сказала, што выбары ў Беларусі праходзяць адкрыта. За імі назіраюць больш за 30 тысяч унутраных і 1.265 міжнародных назіральнікаў.

Л.Ярмошына таксама дала характарыстыку вядзення кампаніі апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Паводле яе слоў, Аляксандра Казуліна можна было здымаць за кожнае з яго выступленняў, а кампанія Аляксандра Мілінкевіча пабудавана «выключна на правядзенні несанкцыяваных мітынгаў». Як зазначыла кіраўнік ЦВК, тым самым А.Мілінкевіч і А.Казулі злоўжываюць сваім кандыдацкім статусам, праяўляюць непавагу да закона і рызыкуюць бяспекай грамадзян, заклікаючы іх браць удзел у несанкцыяваных мерапрыемствах. Адно з іх адбудзецца 19 сакавіка. «Гэтая акцыя несанкцыяваная і можа мець для грамадзян непрадказальныя наступствы», - сказала Л.Ярмошына міжнародным назіральнікам.

БЕЛАПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць