Спорт33

Без апраўданьняў

Практычна ўсе матчы шостага туру скончыліся лягічна, хаця не зусім чакана. Наўрад ці ў нейкай з каманд зьявіцца жаданьне абскарджваць вынікі гэтага туру.

Практычна ўсе матчы шостага туру скончыліся лягічна, хаця не зусім чакана. Наўрад ці ў нейкай з каманд зьявіцца жаданьне абскарджваць вынікі гэтага туру.

Сваё лідэрства яшчэ больш умацаваў БАТЭ. Барысаўцы на хатнім стадыёне не пакінулі надзеі на станоўчы вынік ждановіцкай «Дарыдзе». БАТЭ пераўзыходзіў суперніка ва ўсіх кампанэнтах гульні. Ужо ў першай палове матча лік быў 2:0 на карысьць БАТЭ, але на апошняй хвіліне першага тайму Місюк падарыў «мінэральным» надзею, якая ня спраўдзілася. У другім тайме Віталь Радзівонаў забіў два галы, аформіўшы хет‑трык (тры галы за гульню) — 4:1.

Асноўны прасьледвальнік БАТЭ менскі МТЗ‑РІПА прайграў у Горадні. Відавочна, што Людас Румбуціс зрабіў зь «Нёмана» каманду, якая будзе змагацца за мэдалі — 2:1 перамаглі гарадзенцы.

Менскае «Дынама» нечакана, але заслужана перамагла салігорскі «Шахцёр» — 1:0. Відавочна, што абодва прызэры леташняга чэмпіянату пакуль не ў найлепшых кандыцыях.

«Гомель» жорстка абышоўся зь «Менскам» — 6:2. Дубль зрабіў найлепшы бамбардзір першынства Раман Васілюк.

На апошнім месцы па‑ранейшаму знаходзіцца «Віцебск», які дома сыграў унічыю з жодзінскім «Тарпэда» — 1:1.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі: «Смургоні» — «Дынама» (Берасьце) 1:0, «Дняпро» — «Нафтан» 0:0.

Турнірная табліца пасьля шасьці тураў выглядае наступным чынам: БАТЭ — 15 пунктаў, «Гомель», «Нёман», МТЗ‑РІПА — па 11, «Тарпэда» — 9, «Шахцёр», «Смургоні», «Дынама» (Берасьце) — па 8, «Дарыда», «Дынама» (Менск) — па 7, «Дняпро» — 6, «Менск» — 5, «Нафтан» — 4, «Віцебск» — 3.

Найлепшы бамбардзір Раман Васілюк (Гомель) — 8 галоў.

Зьміцер Панкавец

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць