Грамадства3535

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак

На пытанні пра заробак і пра асаблівасці працы беларус Ігар расказаў у Threads — відэа з ім выклала яго жонка, яна ж і задала яму пытанні. Мужчына адпрацаваў 40 дзён без выхадных, і яму было вельмі складана, піша Myfin.by.

Скрыншот з відэа

У роліку Ігар расказаў, што намалаціў у раёне 3000 тон збожжа:

— Цяжка табе было?

— Так, было вельмі складана.

Мужчына казаў, што да канца жніва прыходзіў дадому без сіл: прыйшоў, памыўся, паеў — і спаць. Працоўны дзень пачынаўся часцей а 6‑й раніцы, калі ішоў дождж — то бліжэй да 8‑й раніцы.

— Колькі па факце ў цябе за 40 дзён было выхадных?

— Ніводнага.

Пры гэтым у беларуса з класічнай пяцідзёнкай на прыкладна 40 працоўных дзён (2 месяцы) будзе прыпадаць 16 выхадных.

Жонка Ігара спытала, што ён думае пра меркаванне, нібыта праца на камбайне не з'яўляецца цяжкай: «Катайся — ды і ўсё». Мужчына адказаў, што не згодны з такімі словамі, паколькі ягоная праца прадугледжвае пастаяннае напружанне праз бесперапынны кантроль працэсаў.

Посмотреть в Threads

Ігар звярнуў увагу, што праца ў полі на камбайне 40 дзён запар не гарантуе заробак у 13 000 BYN, як атрымалася ў яго: заробак залежыць ад таго, колькі збожжа намалаціў камбайнёр.

Каментары35

  • Сумна
    21.08.2026
    15 000 BYN за 30 дзён - не выходзячы з хаты, максімум 8 гадзін у дзень, 5 дзён на тыдзень. Працую на фрылансе на амерыканскага буржуя. Вось і думайце.
  • Фрыланс камбайнёр
    21.08.2026
    Сумна, А што тут думаць, так сумна, але ж хлеб вы не ў Амерыцы купляеце.
  • Весела
    21.08.2026
    Сумна, але ты зямельку родную нагамі не тапчэш і жрэш свае варожыя бургеры і марыш пра ЛГБТ пакуль камбайнер-багатыр глядзіць БТ

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць