Грамадства

22 пляжы Беларусі ўключылі ў чорны спіс для купання

За мінулы тыдзень даследавана 930 проб вады вадаёмаў у месцах масавага купання. З іх 38 проб не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках і 35 — па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. Такія даныя прывялі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

У выніку абмежавана купанне дзяцей у наступных зонах рэкрэацыі:

  • пляж на сажалцы каля аграгарадка Луцкаўляны Гродзенскага раёна;
  • участак прыбярэжнай зоны затокі ракі Дняпро ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве;
  • пляж на Святым возеры ў Магілёве;
  • пляж на сажалцы Брады ў Магілёве;
  • пляж на Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве;
  • пляж на сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна;
  • пляж на возеры Гусінае ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна;
  • зона адпачынку на сажалцы Селішча ў Кіраўску;
  • зона адпачынку на рацэ Ольса ў раёне гарадской лазні Клічава;
  • пляж на рацэ Друць у раёне сквера «Спуск да ракі» ў Круглым;
  • пляж на Цяцерынскім вадасховішчы паблізу вёскі Шупені Круглянскага раёна.

Прыпынена купанне дзяцей і дарослых:

  • гарадскі пляж у раёне вусця штучнага канала ад ракі Ведрыч у Рэчыцы;
  • гарадскі пляж на рацэ Дняпро ў Магілёве;
  • пляж на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна;
  • пляж на вадасховішчы Рудзея ў вёсцы Гародня Магілёўскага раёна;
  • пляж возера санаторыя «Шыннік» ТАА «Белшына» ў Бабруйску;
  • гарадскі пляж, размешчаны на правабярэжжы ракі Дняпро паблізу лядовай арэны Шклова.

Забароненыя купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту:

  • пляж на сажалцы каля вёскі Сухаўляны Гродзенскага раёна;
  • пляжы на рацэ Дняпро ў Жлобіне ў раёне Цэнтра алімпійскага рэзерву і ў парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі»;
  • зоны купання №1 і №2 возера Юбілейнага ў Гродне.

Маніторынг бяспекі вады працягваецца на працягу ўсяго купальнага сезону. Пры атрыманні вынікаў лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць адпаведнасць вады гігіенічным нарматывам, абмежаванні аператыўна пераглядаюцца. Перад наведваннем пляжа рэкамендуецца азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй і выбіраць афіцыйныя месцы купання, на якіх адсутнічаюць абмежаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць