Усяго патроху

Палескі новазэляндзец наведаў гістарычную радзіму

Праз 67 гадоў выпрабаваньняў лёсам хлапчук з Палесься, а сёньня Ганаровы консул Рэспублікі Польшчы ў Новай Зэляндыі, аўтар кнігі «Польскі новазэляндзец. Незвычайная гісторыя жыцьця дзіцяці з Палесься» Джон Рой‑Вайцяхоўскі наведвае родныя мясьціны.

Праз 67 гадоў выпрабаваньняў лёсам хлапчук з Палесься, а сёньня Ганаровы консул Рэспублікі Польшчы ў Новай Зэляндыі, аўтар кнігі «Польскі новазэляндзец. Незвычайная гісторыя жыцьця дзіцяці з Палесься» Джон Рой‑Вайцяхоўскі наведвае родныя мясьціны.

Джон Рой‑Вайцяхоўскі — а ў дзяцінстве проста Ян Вайцяхоўскі — нарадзіўся ў вёсцы Астраўкі, што да вайны знаходзілася на Драгічыншчыне Берасьцейскай вобласьці, бліз сучасных вёсак Гута й Осаўцы. У 1940 г. шасьцігадовы хлопчык разам зь сям’ёю з родных мясьцінаў быў вывезены ў Сібір, адкуль у 1944 г. у складзе групы з 733 дзяцей і 100 дарослых паляшук быў перапраўлены ў Новую Зэляндыю. Месца, дзе жылі польскія дзяці‑ўцекачы, вядомае пад назвай «Пахіято» \Pahiatau\.

Першы раз Джон Рой‑Вайцяхоўскі наведаў Польшчу ў 1976 г. Праз усё жыцьцё пранёс ён у сэрцы любоў да мовы й культуры бацькаўшчыны, спрыяў іх разьвіцьцю ў гасьціннай зямлі, за што ўжо 6 гадоў носіць тытул Ганаровага консула Рэспублікі Польшча ў Новай Зэляндыі. Прывітаць земляка й ягоную жонку Валерыю, якія прыехалі на Берасьцейшчыну ў нядзелю, сабраліся прадстаўнікі Саюзу палякаў Беларусі, выкладчыкі й вучні Польскага клюбу Берасьця. У панядзелак Джон Рой‑Вайцяхоўскі наведваў мясьціны, дзе раней разьмяшчалася родная вёска пісьменьніка Астраўкі.

Джон Рой‑Войцяхоўскі: Я — паляшук, тутэйшы, і гэтыя мясьціны я лічу сваёй радзімай. Я ня думаў, што калі‑небудзь вярнуся. першапачаткова мы не былі эмігрантамі, усіх дзяцей адправілі ў Новую Зэляндыю толькі на час вайны. Кожны з нас лічыў, што вернецца ў вольную Польшчу. Але пасьля вайны родныя мясьціны сталі належаць фактычна больш да Савецкага Саюзу, чым да Польшчы, і ўрад Новай Зэляндыі надаў польскім дзецям пэўны грамадзянскі статус.

Гісторыю свайго жыцьця, а таксама разважаньні пра трагічны лёс бацькаўшчыны Джон Рой‑Вайцяхоўскі выклаў у кнізе «Польскі новазэляндзец. Незвычайная гісторыя жыцьця дзіцяці з Палесься».

Старшыня Саюзу палякаў Берасьцейскай вобласьці й галоўны рэдактар часопіса «Рэха Палесься» Аліна Ярашэвіч адзначае:

Надзвычайная вартасьць кнігі ў тым, што ў ёй занатаваныя сьведчаньні пакут і людзкіх ахвяраў трагедыі, якая напаткала мільёны польскіх, беларускіх, украінскіх сем’яў. Жыцьцёвая гісторыя сям’і Яна Вайцехоўскага — гэта прыклад, калі любоў і мужнасьць духа перамагаюць у барацьбе зь сіламі зла.

Кніга была напісаная ў суаўтарстве з новазэляндзкім пісьменьнікам Аланам Паркерам і пабачыла сьвет на ангельскай мове ў 2004 г. Прэзэнтацыя польскага варыянту гісторыі жыцьця хлопчыка з Палесься адбылася ў Любліне ў мінулым годзе. Плянуецца выдаць кнігу на расейскай мове.

Польскае радыё для замежжа

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць