Архіў

З Каляднага пасланьня Апостальскага Візытатара для беларусаў айца Аляксандра Надсана

36 (157), 27 сьнежня 1999 - 3 студзеня 2000


 

З Каляднага пасланьня
Апостальскага Візытатара для беларусаў айца Аляксандра Надсана

 

Днямі брытанскі міністар фінансаў зрабіў заяву, што ягоны ўрад у наступным годзе мае намер дараваць усе пазыкі, дадзеныя ў розныя часы найбольш адсталым эканамічна краінам. Ён выказаў спадзяваньне, што іншыя багатыя краіны зробяць тое самае.

Ня ведаю, ці ўсьведамляў сабе міністар, што сказанае ім было ў духу старазапаветнага юбілею. Згодна з Майсеевым законам кожны пяцідзясяты год быў годам юбілейным. Ягоны пачатак аб’яўляўся граньнем бараняга рогу, які па-гэбрайску называўся “йобэль” — адсюль назва “юбілей”. Пра значэньне юбілейнага году напісана ў кнізе Сьвятарскай: “Асьвяціце пяцідзясяты год і аб’явіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе; і гэта будзе для вас юбілей; хай кожны вернецца на сваё ўладаньне, кожны ў сваё племя” (Сьв.25-10).

Такім чынам юбілей — гэта час вызваленьня. У прыватнасьці, у гэты год касаваліся ўсе даўгі. Таксама, калі хто быў змушаны прадаць сваю зямлю, дык у юбілейны год яна зноў вярталася да яго. Калі ж хто меў няшчасьце за даўгі аддаць сябе і сваю сям’ю ў няволю, дык у юбілейны год ён і ўсе ягоныя зноў ставаліся вольныя. Прычына тут ясная: зямля і ўсё ейнае багацьце належыць Богу, які даў яе чалавеку, каб той разумна карыстаўся ёю. Праз скасаваньне ўсіх старых даўгоў юбілей даваў людзям шанец пачаць жыцьцё нанова.

У пэўным сэнсе юбілей быў вобразам вызваленьня ўсяго роду людзкога праз прыйсьце на сьвет Ісуса Хрыста.

Мы ня можам нічога зрабіць зь фізычнымі зьменамі, якія прыносяць нам гады. Затое “рост у мудрасьці і ў ласцы ў Бога і людзей” залежыць у вялікай ступені ад нас. Так доўга, як мы жывем, мы маем магчымасьць стацца лепшымі або горшымі. Кажуць, што калі Леанарда да Вінчы маляваў сваю славутую Апошнюю Вячэру, адзін і той жа чалавек паслужыў яму мадэльлю для Хрыста і, пасьля некалькіх гадоў, для Юды.

На парозе 2000-га юбілейнага году ад прыйсьця на сьвет Хрыста, варта азірнуцца на пройдзены шлях як асабісты, так і ўсяго грамадзтва. Гісторыя, асабліва апошняга стагодзьдзя, не дае нам нагоды да вялікай радасьці ці гонару. Побач з тэхнічным прагрэсам мы былі сьведкамі маральнага ўпадку і зьдзекаў чалавека з чалавека. Мы бачым гэта і ў нашыя дні.

Ёсьць, аднак, і прамень надзеі. Хрыстос паказаў, што мы і наш лёс не абыякавы Богу. Ён ушанаваў нас, стаўшыся адным з нас. Гэта — аснова нашай людзкой годнасьці. Усьведамленьне гэтага змушае нас ставіцца з пашанаю да кожнага чалавека. З пашанаю прыйдзе ўсьведамленьне патрэбы “скасаваньня даўгоў”, — прабачэньня і прымірэньня, без чаго ня можа быць сапраўднай свабоды. Народная мудрасьць кажа, што “забыць — гэта людзкое, прабачыць — Божае”.

Вызваленьне, якое прынёс Хрыстос, адкрытае для ўсіх і ў наш дзень. Ад нас залежыць скарыстаць зь яго. Дык хай юбілейны год будзе для нас усіх пачаткам новага жыцьця: жыцьця дзяцей вялікай сям’і Божай, у якой нашым братам ёсьць сам Госпад Ісус Хрыстос, чыё нараджэньне сёньня радасна славім. Гэтага ўсяго жадаю вам, дарагія людзі, на пачатку гэтага новага, юбілейнага году.

 

Апостальскі Візытатар для беларусаў грэка-каталікоў
а. Аляксандар Надсан,
Лёндан, Каляды 1999 году


Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў6

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў6

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць