Архіў

Нацыянальная кампанія за адмену артыкулаў 367, 368, 369 КК

№ 31 (293), 23 жніўня 2002 г.

ініцыятыва БАЖ

Нацыянальная кампанія за адмену артыкулаў
367, 368, 369 КК

Беларуская асацыяцыя журналістаў 20 жніўня выступіла з ініцыятывай пачатку збору подпісаў за адмену артыкулаў Крымінальнага кодэксу, па якіх былі асужаныя журналісты Маркевіч і Мажэйка і можа быць асуджаны Віктар Івашкевіч.

15 жніўня 2002 г. судовая калегія па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду пакінула ў сіле вырак журналістам гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікалаю Маркевічу і Паўлу Мажэйку. Яны прызнаныя вінаватымі ў паклёпе на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі А.Лукашэнку. У сувязі з прыняцьцем Закону аб амністыі ім зьніжаны на адзін год тэрмін прызначанага пакараньня.

Асуджэньне М.Маркевіча і П.Мажэйкі стала небясьпечным прэцэдэнтам, які можа прывесьці да шырокамаштабнага прасьледаваньня незалежных СМІ і журналістаў. На 11 верасьня 2002 г. прызначана слуханьне крымінальнай справы супраць галоўнага рэдактара незалежнай газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча. Ён абвінавачваецца ў замаху на паклёп і абразу кіраўніка дзяржавы. Наступным крокам уладаў можа стаць крымінальны працэс супраць вядомага палітыка Анатоля Лябедзькі, які таксама абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Сёньня ў Рэспубліцы Беларусі склалася сытуацыя, калі любыя крытычныя выступы на адрас высокапастаўленых чыноўнікаў могуць быць расцэненыя як злачынствы. Між тым, інфармаванасьць грамадзян пра дзейнасьць уладных структур зьяўляецца неабходнай умовай дэмакратычнага разьвіцьця грамадзтва. Празь незалежныя СМІ забясьпечваецца адкрытасьць улады, рэалізуецца дыялёг, які прыводзіць да разуменьня і згоды ў краіне.

Улічваючы сур’ёзнае абвастрэньне адносінаў улады і прэсы, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выступае з ініцыятывай правядзеньня агульнанацыянальнай кампаніі за адмену артыкулаў Крымінальнага кодэксу “Паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі” (арт.367 КК), “Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі” (арт.368 КК), “Абраза прадстаўніка ўлады” (арт.369 КК). Прымяненьне гэтых артыкулаў вядзе да скарачэньня крытычных выступленьняў у СМІ, бескантрольнасьці дзяржаўных чыноўнікаў, падмены свабоды слова свабодай прапаганды.

Прынята на праўленьні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв18

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв18

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць