Архіў

Віктары і вэктары

Юшчанка супраць Януковіча

Леанід Кучма не зьбіраецца парушаць канстытуцыйную норму, якая абмяжоўвае прэзыдэнцтва двума тэрмінамі. 3 ліпеня ва Ўкраіне афіцыйна пачалася кампанія па выбарах прэзыдэнта, якія адбудуцца 31 кастрычніка. Шанцы на перамогу маюць толькі два кандыдаты: экс-прэм’ер, лідэр апазыцыйнага выбарчага блёку «Сіла народу» Віктар Юшчанка і цяперашні прэм’ер-міністар, кандыдат ад Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч.

З блаславеньня маці

Паводле зьвестак сацыёлягаў, Віктар Юшчанка на сёньня мае падтрымку 24% выбарцаў — ён лідэр сярод кандыдатаў. 3 ліпеня Юшчанка разам зь сям’ёй наведаў сваю родную вёску Харужаўка Сумскай вобласьці. Сваю кампанію ён пачаў з блаславеньня сваёй 85-гадовай маці на змаганьне за пасаду кіраўні-ка краіны. «Няхай Бог дапаможа табе ў тваіх добрых справах», — сказала Варвара Юшчанка свайму сыну, перахрысьціўшы яго.

Прылюдна пра сваё рашэньне змагацца за прэзыдэнцкую пасаду Віктар Юшчанка абвясьціў 4 ліпеня на Пеўчым полі ў Кіеве, дзе сабралі-ся дзясяткі тысяч ягоных прыхільні-каў з усіх регіёнаў Украіны. Выбарчы штаб лідэра «Нашай Украіны» сьцьвярджаў, што падтрымаць першы крок Віктара Юшчанкі ў прэзыдэнцкіх выбарах прыехалі 100 тысяч прадстаўнікоў з усіх 35000 акругаў краіны. Паводле іншых ацэнак, іх было ўдвая меней, але ўсё адно гэтая акцыя нагадала ўсім часы змаганьня за незалежнасьць на пачатку 90-х. Перад пачаткам мітынгу сваю падтрымку Юшчанку засьведчыў шэраг знаных ва Ўкраіне сьпевакоў, у тым ліку «Воплі Відаплясава» ды «Океан Ельзи».

«Віру, знаю — можемо»

Прамаўляючы перад шматтысячным сходам, Юшчанка паабяцаў, што ў выпадку яго абраньня Ўкраіна стане некарумпаванай эўрапейскай дзяржавай, а кожны чалавек атрымае магчымасьць годнага жыцьця: «Карупцыі будзе пакладзены канец. Бандыты будуць сядзець у турмах. Я прашу ў Бога ласкі й любові для Ўкраіны. Я выйграю выбары. Гэта будзе перамога нас усіх». З поля пад гукі казацкага маршу Віктар Юшчанка ў суправаджэньні шматтысячнага натоўпу, што запоўніў некалькі кіеўскіх вуліц, рушыў да Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Радштэйн

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй21

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты57

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй21

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць