Архіў

Наша вечная бітва

Калі я вучыўся ў школе, пра Аршанскую бітву 8 верасьня 1514 году нам нічога не расказвалі. Зялёненькі падручнік гісторыі БССР быў незапатрабаваны. Асноўная ўвага надавалася гісторыі СССР.Абэцэдарскага няма сярод аўтараў сёньняшняга падручніка гісторыі Беларусі, але ён паўсюдна з намі — у тэксьце параграфаў. «На працягу XIV—XVI ст. адносіны паміж Літоўскай и Расейскай дзяржавамі нярэдка насілі варожы характар».Гэты «варожы характар» калісь, на дзяцінны глузд, разумеўся адназначна: добрыя расейцы хацелі вызваліць беларусаў ад кепскіх літоўцаў.

І верылася. Да пары. Адраджэнская публіцыстыка, накшталт «100 пытаньняў і адказаў», сталася сапраўдным адкрыцьцём беларускага ў нашай гісторыі, а бітва пад Воршай 1514 году — фактам, які перакрэсьліваў у сьвядомасьці рэшткі навязанага сыстэмай адукацыі масквафільства. 8 верасьня — гэта дзень барацьбы парадоксаў.

Падручнікі зноў гавораць нам пра цягу тагачаснага жыхарства ВКЛ да Масковіі. А мы ківаем галавою на праваслаўнага Канстанціна Астроскага, які вайсковай хітрасьцю завабіў вызваліцеляў у пастку і расстраляў з гарматаў, ажно «Цэлы сьвет скалануўся, неба застагнала, / І ў паветры ад пылу ноч запанавала», як напісаў Мацей Стрыйкоўскі.

Нам цьвердзяць, што гэтая перамога — толькі эпізод у прайгранай вайне. Нам жа даводзіцца нагадваць пра тое, што пасьля перамогі ліцьвінаў пад Воршай распаўся вайскова-палітычны хаўрус Масковіі і Сьвятарнай Рымскай Імпэрыі, які ставіў на мэце падзел нашай Айчыны.

У Аршанскай бітве і падзеях вакол яе мы можам убачыць шмат. Акрамя ваеннага генія Канстанціна Астроскага, маем прыклад сапраўднай інфармацыйнай вайны. Жыгімонт Стары адмыслова спрыяў распаўсюду па Эўропе зьвестак пра літоўскую ваенную фартуну. У эўрапейскія манаршыя двары паляцелі адпаведныя лісты, і толькі тады эўрапейцы зразумелі, што літвінскі гетман — новы Сцыпіён. Мясцовы летапісец, мабыць, атрымаў замову на пахвалу найвышэйшаму гетману, а нехта з паэтаў — на верш-песьню, каб данесьці яе нават да непісьменных сялян. Мо акурат таму песьня як народная і дайшла праз гушчары іншых падзеяў да нас, гэтак нагадваючы стылізацыю пад фальклёр.

Аршанская бітва паказвае апрычонае месца Беларусі ў Эўропе. І тады, і сёньня Эўропа гатовая забыцца, што Беларусь — яе частка, дзеля заспакаеньня Масковіі-Расеі.

Што мусяць рабіць беларусы сёньня бяз гетмана Астроскага? На якіх палях здабываць перамогі, каб пра нас не адно ўспомнілі, а прызналі за сваіх? І ці патрэбна нам наагул гэтае прызнаньне?

Новая Аршанская бітва адбываецца ў сьвядомасьці беларускага грамадзтва. Грамадзтва, якое дагэтуль канчаткова ня вызначылася з палітычнымі і каштоўнаснымі прыярытэтамі, не лякалізавала сябе ў прасторы найперш уласнае дзяржавы, нацыянальных клопатаў. Гаворка зусім не пра ізаляцыю ад вонкавага сьвету. Гаворка пра патрэбу разумнага супрацьстаяньня глябалізацыі. Каб браць ад сьвету тое, што карысна нацыі, што не перашкаджае заставацца беларусамі і спрыяе множаньню славы нашай краіны сярод «мест замежных». Тут Беларусь, а ўжо потым Эўропа, Эўразія ці плянэта Зямля.

Сяргей Балахонаў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець59

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць