Ад 19 ліпеня на мясных прылаўках можна набыць толькі ялавічыну і кураціну. Такое рашэнне прыняў Маладзечанскі райвыканкам.

«Свіная чума да Маладзечанскага раёна пакуль не дайшла», — кажа галоўны дзяржаўны ветэрынарны доктар Маладзечанскага раёна Мікалай Малінец. — А тое, што забаранілі гандляваць свіным мясам, гэта ў мэтах прафілактыкі».

У чацвер адміністрацыя маладзечанскіх рынкаў атрымала пастанову ад райвыканкама, дзе у мэтах недапушчэння распаўсюджвання афрыканскай свіной чумы на тэрыторыі Маладзечанскага раёна забаранілі гандляваць свінінай.

Але кілбасны павільён не зачынены, там можна набыць перапрацаваныя прадукты: вараныя і вэнджаныя кілбасы, рулеты.

«Свініну, якую ўчора не прадалі, цалкам вывезлі з тэрыторыі рынку, — кажа начальнік Маладзечанскага рынку райспажыўтаварыства Ганна Сіняўская. — А што з ёй будуць рабіць далей — я не ведаю. Такое правіла распаўсюджваецца на прыватных асоб і прадпрымальнікаў».

Гандляваць свінінай забаранілі да асобага распараджэння райвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?