Гэтаму паспрыяла сенсацыйная знаходка археолагаў, якія знайшлі новы гістарычны цэнтр гэтага райцэнтру Віцебскай вобласці.

Падчас археалагічных даследаванняў былі знойдзеныя фрагменты керамічнага посуду другой паловы першага тысячагоддзя.

Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў мяркуе, што гістарычная роля Расонаў прасочвалася са старажытнасці, а не з сярэднявечча, як сведчаць пісьмовыя крыніцы, паведамляе “Народная газета”.

Расоншчына, нагадаем, — радзіма Яна Баршчэўскага, Пятра Машэрава і Генадзя Бураўкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?