«Украінская праўда» зрабіла матэрыял пра вядомых кіяўлянаў, якія працуюць валанцёрамі на Майдане.

У падтрыманні бытавога камфорту ўдзельнічаюць вядомыя людзі: топ-менеджары прыбіраюць снег, мастакі стаяць у ахове, а бізнесмены будуюць барыкады. І пры гэтым лічаць, што іх уклад не параўнальны з тым, што робяць іншыя.

Адзін з іх Дмитро Шымків, генеральны дырэктар кампаніі Microsoft ва Україне.

Дмитро Шимків. Аўтар фота - Анна Грабарська

Дмитро Шимків. Аўтар фота - Анна Грабарська

«Да нядаўняга часу я падтрымліваў Майдан, прыходзячы туды як грамадзянін па вечарах і ў выходныя — быў на Міхайлаўскай да позняга вечара, быў на Вечы [шматсоттысячная акцыя 1 снежня].

Вось калі ты робіш гэта ў вольны ад працы час, гэта адно. Але калі я ўбачыў, што адбылося ў ноч на 11 снежня [спроба штурму Майдану — НН], то прыняў рашэнне пастаянна быць там і падтрымліваць людзей.

Паколькі я з'яўляюся афіцыйнай асобай, то не магу адначасова знаходзіцца на працы і на Майдане. Таму я, разумеючы этыку і юрыдычную адказнасць перад кампаніяй, часова склаў паўнамоцтвы, адмежаваўшыся ад бізнэсу — сышоў у адпачынак. І прыйшоў на Майдан дапамагаць.

Прыйшоў як грамадзянін.

Важна, што на Майдане няма сацыяльнай іерархіі. Разам са мной снег прыбіраў святар, дзяўчаты, хлопец у ваеннай форме.

Акрамя таго, мы з калегам стаялі ля пастоў, паілі міліцыянтаў гарбатай, зараджалі ім тэлефоны.

Бо там такія ж хлопцы, як і мы, у іх ёсць мамы, ім трэба патэлефанаваць, сказаць, што ўсё добра. А сысці нельга. Іх паставілі ў такія ўмовы.

Ёсць яшчэ такі момант: на Майдане трэба знаходзіцца фізічна, быць як бы часткай усяго. Гэта форма выказвання нязгоды з агрэсіўнымі дзеяннямі міліцыі.

Мая грамадзянская пазіцыя выяўляецца ў тым, што я выступаю за захаванне правоў і свабод людзей.

І мяркую, што ўлада здольная папрасіць прабачэння, што ўлада павінна пачаць расследаванне і пакараць людзей, якія здзейснілі гвалтоўны разгон Майдану.

Маша Драгіна, паэт, сцэнарыст

У першыя дні Майдану я проста прыходзіла стаяць і думала, што маёй прысутнасці дастаткова. А потым зразумела, што вельмі хочацца нешта рабіць.

Калі пачаў будавацца Майдан і з'явіліся барыкады, я ўбачыла, што на далёкіх барыкадах у людзей няма магчымасці і часу дастаць гарачай гарбаты, асабліва ноччу, бо пасля апоўначы людзей значна менш, а валанцёры імкнуцца працаваць на адным месцы.

Мы з сябрам купілі некалькі тэрмасаў і некалькі дзён разносім каву і гарбату па далёкіх пунктах аховы.

Калі мне аднойчы гэтыя людзі сказалі — «Вы анёл, мы вас так чакалі!» — і пачалі цалаваць мне рукі, я зразумела, што не магу іх так пакінуць.

Мы рыхтуем ім супы, купляем пальчаткі і цёплыя шкарпэткі.

Маша Драгіна, фота з фэйсбука

Маша Драгіна, фота з фэйсбука

Тут нехта дапамагае збіраць грошы, нехта дапамагае зняволеным, хтосьці посціць навіны, але часам звычайныя патрэбы людзей, якія знаходзяцца тут, невядомыя, таму я стараюся падыходзіць да розных пунктаў і пытацца, што трэба.

Тады мне кажуць, што, напрыклад, пад Лядскай брамай патрэбна вада, і я спрабую арганізаваць ваду, а недзе патрэбна кава, дзесьці — калючы дрот…

Я разумею, што ёсць медыйныя рэсурсы, але ўсё роўна яны не настолькі аператыўныя, лепш проста падысці і спытаць.

Я адчуваю, што ні вышэйшая адукацыя, ні прафесійны досвед не патрэбныя, калі гаворка ідзе аб дапамозе. Гэта можа зрабіць любы чалавек.

Я не анёл і не з герояў, многія тут робяць больш, але проста ёсць рэчы, якія ніхто — напэўна, ніхто — акрамя мяне не зробіць, і ўключаецца нейкая адказнасць, ці што. Гэтая адказнасць тут у многіх прачнулася.

Я бачу тут вельмі светлыя адкрытыя твары. Гэта людзі, якія ведаюць, што ўсё робяць правільна і адпавядаюць сваім прынцыпам, гэта вельмі выдатна, і я таксама гэта адчуваю.

Іншыя гісторыі пра вядомых кіяўлянаў з Майдану чытайце тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0