Грамадства99

Петыцыю супрацоўнікаў хуткай дапамогі выдалілі з change.org

Арганізатары не тлумачаць прычын такога рашэння. 

Петыцыя супрацоўнікаў хуткай дапамогі горада Мінска, якія патрабавалі паляпшэння ўмоў працы і павышэння заробку, выдаленая з партала change.org.

Петыцыю, якую некалькі дзён таму стварыў карыстальнік Аляксей Іпатаў, паспела сабраць больш за 5 100 подпісаў. Аднак удзень 7 студзеня Іпатаў паведаміў, што збор подпісаў пад анлайн-петыцыяй вымушана спынены. Цяпер жа старонка, на якой раней месцілася петыцыя, увогуле адсутнічае.

Стваральнікі петыцыі ніяк не патлумачылі, з чым было звязана замарожванне і выдаленне петыцыі. Раніцай 8 студзеня журналіст «Нашай Нівы» звязаўся з Віталём Агеенкам, фельчарам 4-й падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, які з'яўляецца адным з арганізатараў збору подпісаў пад зваротам да ўрада. Агеенка паабяцаў выступіць з афіцыйным тлумачэннем прычын прыпынення петыцыі, аднак дагэтуль не выйшаў на сувязь.

У анлайн-петыцыі супрацоўнікі «хуткай» патрабавалі тое ж, што і ў сваім пісьмовым звароце: прыняцця закона «Аб хуткай медыцынскай дапамозе», уключэння ў заканадаўства палажэнняў аб забеспячэнні бяспекі медыкаў; аб страхаванні ад няшчасных выпадкаў на працы на сумы, якія дазваляюць правесці паўнавартаснае лячэнне, рэабілітацыю, якія пакрыюць шкоду сваякам у выпадку смерці работніка хуткай меддапамогі; аб сацыяльных гарантыях (жыллё, льготнае пенсійнае забеспячэнне, рэжым працы і адпачынку); аб забароне працы па адным медыцынскаму работніку ў брыгадзе; аб вызначэнні паказанняў для выкліку хуткай дапамогі; аб стварэнні ў рэгіёнах навучальных баз для ўдасканалення практычных навыкаў; пра ўзмацненне юрыдычнай адказнасці пры нападзе на работнікаў хуткай дапамогі «пры выкананні».

Паводле апошніх дадзеных, пісьмовы зварот падпісала каля 260 чалавек. Агеенка паведаміў «Нашай Ніве», што кампаніяй за паляпшэнне ўмоў працы хуткай дапамогі актыўна цікавяцца людзі ў рэгіёнах.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну9

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры7

Беларускія і расійскія ютуб-каналы цэнтралізавана баняць няўгодных каментатараў8

Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў28

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча15

У небе над Мінскам заўважылі дырыжабль4

Скандал з серыялам «Акрэсціна» — стваральнікі адстойваюць правы на праект6

«Ніякіх «Тата, купі!». Стартапер распавядае, чаму ён эканоміць, нават калі ёсць грошы, і закупляецца ў сэкандах22

Расіяне накрылі «Іскандэрам» палігон пад Сумамі. Шэсць вайскоўцаў загінулі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну9

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць