У 2006 г. узровень рызыкі галечы ў Літве складаў 20% усяго насельніцтва. 680 тыс. чалавек у краіне жылі за рысай галечы, паведаміў Дэпартамэнт статыстыкі.

Узровень рызыкі галечы ў Літве складае 437 літаў у месяц на аднаго чалавека, паведамляе партал delfi.lt. Гэта 397 тыс. 718 беларускіх рублёў, або 185 даляраў. Для сям’і з двух дарослых і двух дзяцей, якім меней за 14 год, ён складае 918 літаў (835 тыс. рублёў).

У Беларусі тэрмін рыса беднасьці (галечы) апошнім часам не ўжываецца, ягонае месца трывала заняў панятак "бюджэт пражытачнага мінімуму" (БПМ). Зь лістапада ён чарговы раз быў падвышаны, і цяпер у сярэднім на душу насельніцтва складае 185 670 руб. Гэта 86 даляраў ЗША, ці 204 літоўскія літы.

У пражытачны мінімум для розных сацыяльна‑дэмаграфічных груп насельніцтва ў Беларусі ўваходзяць: прадукты харчаваньня, адзеньне, абутак, бялізна, лекі, прадметы агульнага ўжытку, прадметы гігіены, жыллёва‑камунальныя, транспартныя і бытавыя паслугі, паслугі дзіцячых дашкольных устаноў.

Калі за беларускую рысу беднасьці прыняць БПМ За беларускай рысай беднасьці жыве 14,4 % беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0