У Магілёве фінансавая міліцыя канфіскавала нелегальную партыю профіляў ПВХ і шкла для вырабу дзвярных і аконных блокаў вытворчасці Расіі на 817,2 млн рублёў.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін, пры аглядзе вытворчых і складскіх памяшканняў па завулку Гаражным у Магілёве і ў вёсцы Падгор'е Магілёўскага раёна, што належаць двум магілёўскім прыватным вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемствам, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў з ПВХ, былі знойдзены профіль ПВХ у колькасці 40.134 м і шкло плошчай 2.358,5 кв. м, прызначаныя для вырабу акон і дзвярэй. На профіль і шкло адсутнічалі суправаджальныя дакументы з пацвярджэннем законнасці іх набыцця.

«Падчас праверкі правапарушальнікі паспрабавалі падаць дакументы аб набыцці нелегальных тавараў у беларускіх суб'ектаў гаспадарання, якія, як было даказана кантралёрамі, аказаліся фіктыўнымі. Фактычна камплектавальныя для вырабаў з ПВХ былі набытыя ў Расіі за наяўны разлік і незаконна ўвезеныя ў Беларусь», — адзначыў Шаройкін.

За набыццё, захоўванне, выкарыстанне ў вытворчасці тавараў без суправаджальных дакументаў прыватныя прадпрыемствы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 2,25 млн і 1,5 млн рублёў з канфіскацыяй тавару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?