Грамадства33

Марына Адамовіч лічыць аварыю выпадковасцю, а не замахам

фота Алеся Пілецкага

«Інакш бы трактар падагналі, а не джып. Там проста месца такое гіблае: я з-за горкі еду па галоўнай, а ён з-за лесу па другаснай выязджае. Відаць, падумаў хлопец, што ў яго галоўная», — расказала «Нашай Ніве» жонка Мікалая Статкевіча пра ўчарашнюю аварыю, у якой яна цудам засталася жывая.

У сарочцы нарадзіўся і адвакат Статкевіча Аляксандр Галіеў, якога везла спн.Адамовіч. «Я не бачыла машыны. Мяне дасталі і паклалі на ўзбочыне, — расказвае яна. — Але [сын] Юра кажа, што больш памяты бок сядзення пасажыра».

Здарэнне адбылося на дарозе Шклоў—Бялынічы, на павароце на Цяцерына. Жонка Адамовіча ехала па галоўнай дарозе на сваім «Сітраене С4». Джып «Гран Чэрокі» выехаў справа з другаснай дарогі перад самай машынай Адамовіч. 

«Я ўпэўненая, што гэта выпадковасць, а не замах, — кажа Марыны Адамовіч. — Інакш бы трактар падагналі». «Сысці ад сутыкнення не было калі. Джып аказаўся на маёй паласе проста лоб у лоб. Я ехала на хуткасці кіламетраў 90, да джыпа было метраў 50, калі яго заўважыла», — кажа жонка Статкевіча.

Сутыкненне адбылося на паласе руху машыны Адамовіч, ёсць сведкі. Яны і дапамаглі дастаць жанчыну з разбітай машыны. За рулём джыпа быў малады хлопец, у машыне быў яшчэ адзін пасажыр, акрамя яго.

Палітвязень найхутчэй што даведаецца пра здарэнне 4 мая, калі над ім адбудзецца чарговы суд. Газеты яму прыносяць у чацвяргі, але ў выданні за гэты тыдзень інфармацыя трапіць яшчэ не паспела. Марына Адамовіч не ведае, ці дапусцяць на працэс яе. Адпаведныя заявы яна падала ўчора, для чаго і ездзіла ў калонію.

Яна не можа наступаць на нагу. Яна пакуль не ведае, ці ёсць трэшчыны ў костцы голені, ці гэта проста моцны ўдар.

«Я сёння светлая-светлая, як падпечаны яблык, — горка прызналася яна «Нашай Ніве». — І дзякую Богу, што засталася жывая».

Каментары3

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →