Вайна

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

Днямі з'яўляліся першыя паведамленні пра баі паміж УСУ і паўночнакарэйскімі вайскоўцамі, якіх Кім Чэн Ын адправіў дапамагаць Пуціну. Прэзідэнт Украіны паведаміў, што азіяты панеслі першыя страты. 

«11 тысяч паўночнакарэйскіх салдат сёння прысутнічаюць на тэрыторыі РФ, у прыграніччы з Украінай, а менавіта ў Курскай вобласці. Частка гэтых войскаў ужо ўдзельнічала ў баявых дзеяннях супраць украінскіх вайскоўцаў, ужо ёсць страты», — сказаў Зяленскі на прэс-канферэнцыі па выніках удзелу ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што ёсць краіны, якія адрэагавалі на прысутнасць азіятаў на фронце гучна, ёсць краіны, якія адрэагавалі ціха, і якія не адрэагавалі.

«Цяпер мы папярэджваем і лічым, што калі мы не будзем выкарыстоўваць палітычны ціск і адпаведную зброю супраць РФ, то наступным крокам можа стаць значна большае выкарыстанне паўночнакарэйскага кантынгенту. Бо Пуцін заўсёды глядзіць, якая рэакцыя свету. Я лічу, што на сёння яна недастатковая».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць