Вайна22

На вайне загінуў чарговы расійскі генерал. Ён датычны да катавальняў у Данецку і забойства амерыканскага Z-блогера

У сацсетках з'явілася паведамлення аб гібелі камандзіра 5-й данецкай мотастралковай брыгады Паўла Кліменкі. Спачуванні пад ім пішуць ягоныя сёстры.

Кліменка нарадзіўся ў Стаўрапольскім краі, а да ўварвання ва Украіну служыў у акупаваным Крыме. У маі гэтага года ён атрымаў званне генерал-маёра. 

Як пішуць «Важныя гісторыі», байцы брыгады забітага генерала датычныя да катаванняў і забойства амерыканскага блогера і прыхільніка вайны Расэла Бэнтлі. Вядома, што труп амерыканца ўзарвалі, каб схаваць сляды зверстваў. Цяпер чацвёра былых падначаленых Кліменкі знаходзяцца пад следствам, але, імаверна, пазбегнуць пакарання, бо зноў адправяцца на фронт. 

Паводле расследавання журналістаў, Кліменка арганізаваў катавальны канцлагер для расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі закінутай шахты ў Данецку. Там іх прымушаюць аддаваць камандзірам зарплату і выплаты за раненні (часам дзеля гэтага яны самі калечаць байцоў). Таксама камандаванне брыгады Кліменкі афармляла даверанасці і забірала сабе выплаты за смерць байцоў. 

Па інфармацыі ТГ-канала «Досье шпіона», загінуў Кліменка так. Увечары 6 лістапада генерал разам з падначаленымі ехаў на матацыклах у горадзе Краснагораўка Данецкай вобласці, які ў верасні быў акупаваны Расіяй. 

Калону разбілі пры дапамозе FPV-дронаў. Кліменка атрымаў цяжкія траўмы галавы і быў тэрмінова адпраўлены ў цэнтр траўматалогіі ў Данецку, але праз некалькі гадзін памёр.

Кліменка стаў 13-м расійскім генералам, пра чыю смерць паведамлялася з лютага 2022 года. Расійскія ўлады пацвердзілі восем з іх. 

Каментары2

  • Ролл
    07.11.2024
    Падобна, што яго пазбавіліся, бо аддаць пад суд такую шышку занадта кампраматна будзе, а тыя ягоныя падначаленыя, якія цяпер пад сьледствам, напэўна паказалі дастаткова, каб той зрабіўся непатрэбным.
  • Маршрут построен
    09.11.2024
    Праз 1.5 кіламетра вас сустрэнуць і правядуць да пекла.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць46

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Чыгуначная арка Крымскага моста атрымала пашкоджанні1

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі6

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне8

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць46

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць