Вайна44

Сырскі падвёў вынікі аперацыі на Куршчыне за тры месяцы

«Уласных войскаў Расіі на гэты напрамак не хапае, таму яны спрабуюць прыцягнуць туды ваенных з Паўночнай Карэі».

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, падводзячы вынікі аперацыі ў Курскай вобласці, паведаміў, што расійскія войскі на гэтым кірунку страцілі больш за 20 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі.

«За амаль тры месяцы аперацыі па стане на 5 лістапада 2024 года страты праціўніка на Курскім напрамку ў асабовым складзе складаюць 20842 чалавекі, з іх: ліквідавана — 7905, паранены — 12220, палон — 717», — напісаў Сырскі. 

Паводле яго слоў, была знішчана 1101 адзінка ўзбраення і вайсковай тэхнікі ворага. З іх 54 танкі, 276 баявых браніраваных машын, 107 гармат і мінамётаў, 5 РСЗА і 659 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Галоўнакамандуючы Украіны зазначыў, што Расія засяродзіла на Куршчыне 45 тысяч вайскоўцаў і спрабуе павялічыць іх колькасць.

«Уласных войскаў Расіі на гэты напрамак не хапае, таму яны спрабуюць прыцягнуць туды вайскоўцаў з Паўночнай Карэі», — напісаў Сырскі.

Таксама ён напісаў, што расіяне хацелі захапіць больш тэрыторый на поўначы Украіны ў Сумскай вобласці. Аднак украінцы «зрабілі прэвентыўны крок і знішчаюць ворага на яго тэрыторыі».

Украінская аперацыя ў Курскай вобласці пачалася 6 жніўня. 10 жніўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў, што Украіна выцесніла вайну на зямлю агрэсара. 

Вайсковая мэтазгоднасць аперацыі многімі аналітыкамі ставіцца пад сумнеў.

Каментары4

  • Чучхела
    06.11.2024
    Зайшлі ў расею, а зараз са стратамі, відавочна, выходзяць. Гэта поспех ці не? Калі поспех, то ў чым профіт? Гэта неяк наблізіла перамогу Ўкраіны ці хаця б заключэнне мірнага пагаднення? Думаю, не.
  • Цікава якім месцам?
    06.11.2024
    Чучхела, гэта вам седзячы на канапе бычныя ўсе тактычныя і стратэгічныя дадзеныя?
  • Сержант
    07.11.2024
    Чучхела, почитайте что такое асимметричный ответ врагу, который численно вас превосходит. Почитайте сколько российской техники было уничтожено в Курской области, которая бы использовалась русскими на других направлениях, на том же Угледаре, сколько было взято в плен русских и уже обменено на украинских солдат, которые защищали Мариуполь, которые находились в российском плену более двух лет, которых Россия до этого не хотела обменивать. Тогда у вас не будет таких вопросов.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць