Юбілейным медалём у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне мае быць узнагароджана каля 70 тысяч чалавек.

Па словах прадстаўніка Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава, большасць з іх ужо атрымалі медалі.

Паводле леташняга ўказа Аляксандра Лукашэнкі, прадугледжавалася ўзнагароджанне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канцлагераў, а таксама «вайскоўцаў, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асобаў, якія ўнеслі значны ўклад у арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі».

Паводле статыстыкі Міністэрства працы і сацыяльнага развіцця, па стане на 1 студзеня 2015 года ў Беларусі заставалася 17 773 ветэраны (з іх 12 002 удзельнікі вайны). Былых вязняў турмаў, канцлагераў і гета налічвалася 25 994 чалавекі. Агулам гэта 43 767 з 70 000 узнагароджаных.

Такім чынам, чыноўнікі, цяперашнія вайскоўцы і іншыя арганізатары святаў атрымаюць больш за 26 тысяч медалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?