Еўрапейскі саюз пацвердзіў, што звяртаецца да ўкраінскага боку з прапановай даць Данбасу асаблівы статус, не чакаючы, пакуль баевікі і РФ выканаюць першыя пункты мінскіх дамоўленасцей.

Reuters

Reuters

Пра гэта гаворыцца ў каментары ЕС да артыкула аб новай пазіцыі ЕС адносна мінскага ўрэгулявання. Тэкст каментара, падрыхтаванага Бруселем, даслала ў рэдакцыю «Еўрапейскай праўды» прадстаўніцтва ЕС ва Украіне.

У ЕС настойваюць, што маюць права для зваротаў у адрас Украіны адносна хутчэйшага прадастаўлення Данбасу асаблівага статусу.

«Артыкул 11 Комплексу мер адзначае згоду на правядзенне да канца 2015 канстытуцыйнай рэформы ва Украіне, якая павінна ўключаць прыняцце пастаяннага заканадаўства адносна асаблівага статусу асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей», — гаворыцца ў каментары ЕС.

Раней СМІ паведамілі, што Еўрапейскі саюз пераконвае афіцыйны Кіеў выканаць «познія» пункты Мінскіх дамоўленасцей, у прыватнасці адносна прадастаўлення спецстатуса Данбасу.

Пры гэтым у ЕС настойваюць, што гэта трэба зрабіць, не чакаючы, пакуль Расія і падкантрольныя ёй баевікі выканаюць сваю частку пагадненняў.

Такое меркаванне выказаў у час візіту ў Кіеў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Іаганэс Ган ў рамках сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады і прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіла намесніца кіраўніка парламенцкага камітэта па замежных справах Івана Клімпуш-Цынцадзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?