Беларусь мае быць руSSкай: рускія неанацысты спаганілі беларускае патрыятычнае графіці
Учора ў сацсетках з'явілася фота таго, што невядомыя зрабілі з беларускім патрыятычным графіці ў Мінску — замест закрэсленых свастыкі ды сярпа з молатам з'явілася фраза «русSSкий порядок» і неанацысцкі сімвал у выглядзе цэлі.

«Чарговае пацверджанне таго, што нацысты (калабарацыяністы) не маюць ні Радзімы ні розуму», — падсумоўваюць актывісты Пошуга (аўтары арыгінальнага графіці) на сваёй старонцы ў УКантакце.
Каментары