Форвард «Барселоны» Ліянель Месі атрымаў траўму ў матчы «Лас-Пальмаса» (2:1) пры кантакце з абаронцам Пэдра Бігасам.
Абследаванне выявіла ў аргенцінца разрыў медыяльнай калатэральнай звязкі левага калена.
Чакаецца, што футбаліст прапусціць 7-8 тыдняў, піша Marca.es.
Такім чынам, Месі можа прапусціць матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ, які адбудзецца 20 кастрычніка ў Барысаве і 4 лістапада.
Каментары