Грамадства1818

Шэсце на Дзяды будзе дазволеным

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ атрымала дазволы Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога выканаўчых камітэтаў на правядзенне 1 лістапада вулічнай акцыі, прымеркаванай да дня памяці продкаў Дзяды.

Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні партыі Юрый Беленькі 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

Паводле яго слоў, улады дазволілі правядзенне акцыі ў тым фармаце, які прапанавалі заяўнікі.

Збор удзельнікаў акцыі будзе праходзіць з 11.00 да 11.30 на пляцоўцы перад будынкам ТАА «Мінскі гадзіннікавы завод». З 11.30 да 14.30 адбудзецца дэманстрацыя па тратуары па маршруце: пр. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — Мінская кальцавая аўтамабільная дарога (падземны пераход пад МКАД да ўрочышча Курапаты). З 14.30 да 17.00 на тэрыторыі ўрочышча, дзе праходзілі масавыя пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій, запланавана правядзенне мітынгу. Заяўленая колькасць удзельнікаў акцыі — да пяці тысяч чалавек. 

Беленькі паведаміў, што ў распараджэнні, падпісаным старшынёй Мінаблвыканкама Сямёнам Шапірам, утрымліваецца патрабаванне падчас мітынгу «гарантаваць ахову грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне, супрацьпажарную бяспеку, належны санітарны стан месца правядзення мерапрыемства», заключыўшы адпаведныя дагаворы. Беленькі лічыць гэта патрабаванне неправамерным як з заканадаўчага, так і з маральнага пункту гледжання.

У прыватнасці, ён паведаміў, што летась яго аштрафавалі за тое, што не аплаціў паслугі міліцыі, якая забяспечвала парадак на мерапрыемстве. Пры гэтым, паводле яго слоў, на судзе высветлілася, што з БРСМ грошы пры правядзенні іх мерапрыемстваў улады не бяруць. Такім чынам, лічыць палітык, улады парушаюць артыкул 190 Крымінальнага кодэкса (парушэнне раўнапраўя грамадзян). Акрамя таго, на думку Беленькага, дзеянне абласных улад падпадае пад артыкул 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў), бо рашэнне пра неабходнасць аплаты паслуг павінна было прымацца калегіяльным органам, а не зацвярджацца распараджэннем старшыні. 

Беленькі адзначыў, што заяўнікі акцыі звернуцца ў аблвыканкам, каб іх вызвалілі ад аплаты паслуг дзяржаўных службаў. Калі гэтага не адбудзецца, палітык мае намер звярнуцца ў пракуратуру.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай11

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі сёння праходзіць вырашальны тур прэзідэнцкіх выбараў4

Расія запусціла рэкордную колькасць дронаў па Украіне

«Інвестыцыі ў штучны інтэлект скончацца халодным душам». Прагноз IT-бізнэсмена Хамянка3

Мексіканскі карабель сутыкнуўся з Бруклінскім мостам. Ёсць пацярпелыя ВІДЭА6

На Еўрабачанні выйграла Аўстрыя8

Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец22

У Крамлі пацвердзілі падрыхтоўку размовы Пуціна з Трампам

Восем азіяцкіх соусаў, якія варта мець на кухні2

19-гадовы масквіч на BMW ліхачыў у дажджлівым Мінску і ўляцеў у слуп ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай11

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць