Грамадства11

Яшчэ адзін пацярпелы па справе Япрынцавых паведаміў суду, што звярнуцца з заявай у КДБ яму параіў Юрый Чыж

Яшчэ адзін пацярпелы па справе Япрынцава — расійскі бізнесмен Юрый Савяк — паведаміў, што звярнуцца з заявай у КДБ на Япрынцава і Арабяна яму параіў Юрый Чыж. Пра гэта Савяк паведаміў 11 ліпеня падчас дачы паказанняў у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Суд над бізнесменамі Уладзімірам Япрынцавым, яго сынам Казбекам і партнёрам Япрынцава-малодшага, намеснікам гендырэктара кампаніі «ТМСТ» Аляксандрам Арабянам пачаўся 4 ліпеня. Пацярпелымі па справе прызнаныя трое: дырэктар кампаніі «Газтранс» (Эстонія) Андрэй Рабцэвіч, супрацоўнік «Віталюра», у мінулым вядомы лёгкаатлет Андрэй Міхневіч і расійскі бізнесмен Юрый Савяк. Рабцэвіч і Міхневіч далі паказанні на мінулым тыдні. Допыт Савяка пачаўся сёння.

Паводле слоў Савяка, заяву ў КДБ ён напісаў 11 жніўня 2015 года (дзень затрымання Уладзіміра Япрынцава). «Я пад'ехаў да Чыжа. Кажу: трэба кудысьці рухацца — вось у мяне гарантыі «Трайпла» (аб вяртанні грошай, якія даваліся Япрынцаву). Ён спачатку абвінаваціў мяне, што я ў змове з Япрынцавым: маўляў, мне наяўнымі ўжо ўсё вярнулі. А потым параіў напісаць заяву ў КДБ», — расказаў Савяк.

Варта зазначыць, што раней аналагічная інфармацыя прагучала ад пацярпелага Андрэя Міхневіча. Яму Чыж параіў напісаць у КДБ на Казбека Япрынцава, матывуючы гэта тым, што так больш шанцаў вярнуць грошы.

Вядома таксама, што 11 жніўня 2015 года заяву на свайго кампаньёна Япрынцава-старэйшага ў КДБ напісаў і Юрый Чыж. Тэкст заявы будзе абвешчаны пасля таго, як Чыжа дапытаюць у судзе ў якасці сведкі — пра гэта паведаміў 5 ліпеня на працэсе пракурор Юрый Шарснёў. Сам Чыж вось ужо некалькі месяцаў знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Сёння ў судзе Савяк расказаў, што прапанова ўкласці грошы ў нафтавы бізнес кампаніі «Трайпл» яму паступіла летам 2013 года. «Думкі, што нешта пойдзе і не вернецца, не было. У іх прыстойнасці я не сумняваўся», — расказаў Савяк.

Турбавацца за свае грошы Савяк пачаў восенню 2014 года. Паводле слоў расійскага бізнесмена, ён казаў і Япрынцаву-старэйшаму, і Чыжу, што ёсць два шляхі — альбо яны вяртаюць грошы, альбо будзе іск у аўстрыйскі суд (Савяк жыве ў Вене).

«З Чыжа якраз знялі санкцыі (маюцца на ўвазе санкцыі ЕС. — БелаПАН.), нікому не патрэбны быў шум. А ў студзені 2015 года мне прыйшоў свіфт (міжнародная міжбанкаўская сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў. — БелаПАН.) на 45 млн. еўра ад Арабяна», — расказаў пацярпелы.

Такіх свіфтаў было шмат, і з розных рахункаў, але па факце грошы да Савяка так і не дайшлі. «Я бягу ў свой банк, дастаю віцэ-прэзідэнта, пачынаюць шукаць грошы, а там нічога няма — вось такая клаўнада пачалася», — распавёў ён.

Казбека Япрынцава пацярпелы бачыў апошні раз у чэрвені 2015 года. «Ён з Валодзем (Япрынцавым. — БелаПАН.) прыехаў у Маскву, сказаў, што прайграў усе грошы. Я адказаў, што больш руку яму не падам. Сказаў, « ты зганьбіў бацьку, зганьбіў Чыжа». Для мяне гэта чалавек, якому я не пацісну руку», — паведаміў Савяк.

Паводле яго слоў, Япрынцаў-старэйшы на апошняй сустрэчы гарантаваў яму вярнуць грошы.

Пасля паказанняў Юрыя Савяка ў судзе быў абвешчаны перапынак да 12 ліпеня.

***

Гісторыя з затрыманнем бацькі і сына Япрынцавых звязаная з вялікімі даўгамі бізнесменаў і няўдалай спробай іх вярнуць. Паводле інфармацыі пацярпелых, Казбек Япрынцаў абяцаў пастаўкі паліва шэрагу замежных кампаній, але пасля атрымання сродкаў не выконваў свае абавязацельствы. Здзелкі былі гарантаваныя групай кампаній «Трайпл». Грошы пералічваліся на рахунак кампаніі Edena Investments, мажарытарным уладальнікам якой з'яўляецца Япрынцаў-малодшы, але паліва партнёры так і не атрымалі.

Каб вярнуць даўгі, сума якіх складае некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў, Казбек Япрынцаў, паводле даных следства, спачатку спрабаваў зарабіць на форэксе, але прагарэў і затым звярнуўся па дапамогу да свайго бацькі Уладзіміра Япрынцава. Той, у сваю чаргу, звярнуўся па дапамогу да свайго сябра, прэзідэнта Федэрацыі спартыўнай барацьбы Расіі Міхаіла Маміяшвілі, сябра Юрыя Савяка, які пагадзіўся даць Япрынцаву буйную суму пад гарантыі яго долі ў кампаніі «Трайпл». Пасля затрымання Уладзіміра Япрынцава Маміяшвілі стаў саўладальнікам «Трайпла».

Усе трое падсудных не прызнаюць сваёй віны. Пры гэтым Япрынцаў-старэйшы пагадзіўся даць паказанні ў любы час, малодшы — пасля допыту сведак, а Арабян ад паказанняў пакуль адмаўляецца.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць