Свет55

Расія, Азербайджан і Іран вырашылі сустракацца ў новым фармаце

У Баку ўпершыню прайшоў саміт прэзідэнтаў Азербайджана, Ірана і Расіі. З'яўленне новага фармату абумоўлена складанай сітуацыяй у рэгіёне, патлумачылі прэзідэнты.

Хасан Рухані, Ільхам Аліеў і Уладзімір Пуцін. Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі.

Трохбаковы саміт прэзідэнтаў Азербайджана, Ірана і Расіі прайшоў упершыню. У лютым правесці яго прапанаваў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. У Маскве ініцыятыву падтрымалі. Аліеў сустракаў гасцей у сучасным Цэнтры мастацтваў імя свайго бацькі Гейдара Аліева, пабудаваным па праекце вядомай архітэктаркі Захі Хадыды.

«Усе дзяржавы сутыкаюцца з падобнымі праблемамі: глабальны эканамічны крызіс, напружанне ў значнай ступені прысутнічае на нашых межах», — заявіў на паседжанні Уладзімір Пуцін. У гэтых умовах Расія ў гэтым фармаце лічыць неабходным узмацніць абмен інфармацыяй аб дзейнасці тэрарыстычных арганізацый, каб эфектыўна адсочваць трафік зброі і тэрарыстаў, заявіў Пуцін.

«Ні адна краіна не можа ў адзіночку супрацьстаяць цяперашнім выклікам», — быў салідарны прэзідэнт Ірана Хасан Рухані. Ён падкрэсліў, што новы фармат супрацоўніцтва не накіраваны «супраць іншай дзяржавы, а стварае рамкі для рэгіянальнага супрацоўніцтва нашых дзяржаў».

Краіны дамовіліся паглыбляць супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні тэрарызму і экстрэмізму, а таксама развіваць эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку падтрымалі аб'яднанне электраэнергетычных сетак.

Новы фармат адкрывае магчымасць супрацоўніцтва ў шырокім спектры абласцей: ад палітычнай каардынацыі да абмеркавання канкрэтных праектаў з акцэнтам на транспарт і энергетыку, распавёў на прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

«У глабальным маштабе вельмі важная сустрэча прайшла», — не паскупіўся на пахвалу азербайджанскі міністр замежных спраў Эльмар Мамедзьяраў. Наступная сустрэча адбудзецца праз год у Іране, а да гэтага бакі дамовіліся на працягу года працягваць кансультацыі на ўзроўні ведамстваў, правесці трохбаковае паседжанне кіраўнікоў міжурадавых камісій.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць