Нерухомасць77

Пяць драўляных храмаў Берасцейшчыны прапануюць унесці ў спіс ЮНЕСКА

Пяць драўляных цэркваў Брэсцкай вобласці прапануецца ўнесці ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Гарбузаў.

Сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой будзе праведзена работа па падрыхтоўцы намінацыйнага дасье на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА аб'ектаў культавага драўлянага дойлідства Палескага рэгіёна. У заяўку плануецца ўнесці тры бязвежавыя храмы: Нікіцкую царкву ў вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна, царкву Параскевы Пятніцы ў вёсцы Збірагі і Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Чэрск Брэсцкага раёна.

Здзітава, Нікіцкая царква (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)
Збірагі, царква Параскевы Пятніцы (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)
Чэрск, Міхайлаўская царква (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)

Вялікую каштоўнасць уяўляюць Міхайлаўская царква ў вёсцы Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна (тып базілікі), а таксама двухвежавая царква Параскевы Пятніцы са званіцай у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна.

Сцяпанкі, Міхайлаўская царква (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)
Дзівін, царква Параскевы Пятніцы (фота Мікалай Кузіч, globus.tut.by)

«Кожны з гэтых драўляных храмаў, пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях, унікальны па сваёй сутнасці. Яны зведалі мінімальнае ўмяшанне ў канструкцыі, захаваўшы свой першапачатковы выгляд, і адлюстроўваюць рысы мясцовай архітэктурнай школы», — падкрэсліў Вячаслаў Гарбузаў і дадаў, што для ўключэння цэркваў у спіс Сусветнай культурнай спадчыны спецыялістам трэба правесці доўгую і скрупулёзную працу. У прыватнасці, неабходна сабраць архіўныя матэрыялы, вывучыць агульныя і адметныя рысы дойлідства беларускага Палесся ад украінскага і польскага, з дапамогай міжнародных экспертаў падрыхтаваць навуковае абгрунтаванне праекта. Комплексны план работы будзе зацверджаны на каардынацыйнай радзе па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці. Заяўку на разгляд у Камітэт сусветнай спадчыны мяркуецца падаць да 2020 года. Беларусы маюць намер падлучыцца да намінацыі аховы драўлянага дойлідства, у якой ужо значацца аб'екты Польшчы і Славакіі.

Каментары7

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →