Грамадства1818

Хлопец, які абяцаў «рэзаць беларускіх патрыётаў», аказаўся тролем з Расіі

Фота з таго самага трэнінгу з удзелам Мільчакова, куды прыехалі беларусы

На мінулым тыдні шэраг беларускіх сайтаў перадрукаваў інтэрв’ю з Антонам Сегавым, які паабяцаў «рэзаць жыўцом свядомых ура-патрыётаў у РБ». Чалавек прадставіўся беларусам, які вучыўся стральбе і тактыцы ў расійскага баевіка і неанацыста Дзмітрыя Мільчакова.

Няўжо ў нашай краіне ёсць прыхільнікі «рускага міру», гатовыя да вайны, калі «Расія дасць ім сігнал»? А менавіта так Антон Сегаў адказаў журналістам. Пры гэтым ён запэўніваў, што беларускія спецслужбы такіх, як ён, падтрымліваюць і не прыцягваюць да адказнасці.

«Еўрарадыё» паспрабавала адшукаць Антона Сегава і праверыць гэтую інфармацыю.

Перш-наперш выходзім на магілёўца Дзмітрыя М., які сапраўды ў сярэдзіне кастрычніка ездзіў на трэніроўкі да Мільчакова ў Расію.

Антон Сегаў сцвярджае, што зрабіў гэта сэлфі ў жніўні 2016 года

«Я не ведаю, хто такі Антон Сегаў, — разводзіць рукамі крыніца. 

Высвятляецца, што Сегаў — досыць актыўны ў сацсетках. Яго любімы занятак — «ваяваць» з украінцамі і беларусамі, якія не падтрымліваюць «рускі мір».

У некаторых суполках Антон сцвярджае, што жыве ў Харкаве. У некаторых, што ў Беларусі.

Адзін з пастоў Антона Сегава, дзе ён выстаўляе сябе харкаўчанінам

Ёсць у Антона слабасць — камп'ютарныя гульні. Яго любімыя мянушкі — «мега-донат» і «Отходняк». Некалькі гадоў таму IT-журналіст Аляксей Ткачук браў у Антона Сегава інтэрв’ю. Журналіст прадаставіў «Еўрарадыё» перапіску.

«Я Антон з нафтавай сталіцы Расіі горада Ніжневартаўска. У рэальным жыцці я інжэнер-праграміст на газаперапрацоўчым заводзе», — вось як наш герой прадстаўляецца журналісту.

Аказваецца, Антон Сегаў — сапраўднае імя. Яму 26, сапраўды жыве ў Ніжневартаўску.

У 2012 годзе хлопец у пошуках працы пакінуў рэзюмэ на адным з папулярных маскоўскіх сайтаў. І распісаў там, што скончыў у сваім горадзе школу №4 (як аказалася, усяго 9 класаў), што працаваў рознарабочым ды адміністратарам у камп'ютарным клубе, любіць інтэрнэт-гульні.

Пасля гісторыі з інтэрв’ю беларускім СМІ Антон выдаліў сваю старонку, таму звязваемся з яго малодшым братам Данілам Сегавым, які цяпер праходзіць тэрміновую службу ў расійскай дэсантуры недалёка ад Ніжневартаўска.

«Давайце ўсё згладзім. Ён бухае, яшчэ да таго ж хварэе, прыступы бываюць, не разумее, што піша. Неадэкват!» — сцісла апісвае брат.

Самому Антону Сегаву пішам з фэйкавага акаўнта і прадстаўляемся беларускімі ваеннымі. «Баявік» ідзе на кантакт. Падчас гутаркі тлумачыць прычыну, чаму выдаў сябе за беларуса, які «чакае сігналу, каб рэзаць ура-патрыётаў»:

«Была славесная перапалка з адным беларусам у суполцы «ДШРГ Русіч». Пасля гэтага мне напісаў журналіст. На эмоцыях, каб вые….ца, вырашыў адказаць у стылі, што я беларус».

— А калі вы ў апошні раз былі ў Беларусі?

— Гадоў пяць мне было, быў яшчэ малы.

У дадатак да гэтага Антон Сегаў кажа, што ніколі не служыў у войску, працуе ў Ніжневартаўску ў сферы нафтаздабычы, не мае нічога супраць беларускай мовы, бо яе не ведае.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана1

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?49

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі31

ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў вайне з Іранам2

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана1

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць