Меркаванні77

«Дзякуй, Ірына Міхайлаўна!» Жонцы Васіля Быкава споўнілася 90 гадоў

13 студзеня Ірыне Міхайлаўне Быкавай спаўняецца 90 гадоў.

Сярод жывых няма чалавека, які б болей за яе ведаў і разумеў Быкава — хоць бы таму, што свае творы Быкаў абмяркоўваў найперш зь ёй. Зь ёй на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў жыцьця дзяліўся тым, чым не дзяліўся ні з кім (і між іншым, яе права — захаваць пры сабе нешта з таго, што было сказана паміж імі).

У «Доўгай дарозе дадому» Васіль Уладзімеравіч пра знаёмства зь Ірынай Міхайлаўнай піша няшмат, ён увогуле вельмі мала піша пра родных, нават у мэмуарах, тым больш ніколі не казаў пра іх у інтэрвію — гэта была зона, якую яму не хацелася прыадчыняць для публічнасьці.

У іх было сапраўднае каханьне — і гэта адчувалася нават тады, калі яны былі ў немаладым ужо ўзросьце.

Пазнаёміліся яны ў «Гродненскай праўдзе», дзе Васіль Быкаў працаваў літкансультантам, а Ірына Суворава — супрацоўнікам аддзелу культуры (яна скончыла журфак БДУ). У абодвух былі сем'і, дзеці.

Ірына Міхайлаўна друкавала на машынцы творы Быкава, калі ён быў яшчэ мала каму вядомым аўтарам — і працягвала гэта рабіць доўгія гады. «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Знак бяды» — надрукаваныя ёй.

Аднак яе ўдзел быў ня проста тэхнічным. Яна — першы чытач быкаўскіх тэкстаў у рукапісах, а яшчэ дарадца — пачуцьцё стылю і літаратурны густ у Ірыны Міхайлаўны бездакорныя. «Ірына Міхайлаўна… стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся», — напіша пазьней Быкаў у «Доўгай дарозе дадому».

У 1979 годзе Быкаў пераехаў у Менск, неўзабаве да яго прыехала Ірына Міхайлаўна.

У Менску ў Быкавых не было недахопу ў сябрах, знаёмых, у тых, з кім ім было прыемна сустракацца ў невялічкай утульнай кватэры на Танкавай — як і ў тых, хто сам напрошваўся на сустрэчы. З красавіка 1998 году пачалося жыцьцё на чужыне — Швэцыя, Фінляндыя, Нямеччына, Чэхія. Сябры іх не пакідалі, зьяўляліся новыя знаёмыя, але зразумела, што абапірацца ім даводзілася адно на аднаго. Цяжка прыгадваць вясну 2003-га, калі Васілю Ўладзімеравічу зрабілі анкалягічную апэрацыю — Ірына Міхайлаўна была ўвесь час побач, разам яны вярнуліся ў Менск, потым былі Бараўляны. І — 22 чэрвеня.

Летась у траўні, калі я пасьля дваццаці гадоў упершыню прыйшоў у кватэру на Танкавай, Ірына Міхайлаўна паказала мне гадзіньнік Васіля Ўладзімеравіча — стрэлкі застылі на 20.30, калі Быкаў адышоў у лепшы сьвет.

У кватэры ўсё, як было пры жыцьці Быкава. Хіба толькі разабраны архіў і паболела новых быкаўскіх выданьняў, а каля быкаўскай канапы ляжаць стосы «Дзеяслова», які некалькі год друкаваў тое, што заставалася ў сямейным архіве.

Публікатарам усіх тэкстаў была Ірына Міхайлаўна Быкава, і гэта — сапраўдны літаратурны подзьвіг, ацаніць які нацыі яшчэ належыць.

Дзякуй Вам, Ірына Міхайлаўна — за Быкава.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны32

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць