Культура1919

Лацінкай, з Вільні, з кніг Альбіна: як у мае рукі трапіў «Голас душы»

Піша Кастусь Шыталь.

У маю калекцыю нядаўна трапіў малітоўнік «Голас душы», надрукаваны ў 1926 годзе ў Вільні лацінкай.

Кніжку для малітвы для беларусаў-каталікоў склаў святар і паэт Канстанцін Стэповіч (Казімір Сваяк), рэдагаваў ксёндз Адам Станкевіч. Imprimatur — дазвол на выданне — даў дабраслаўлёны Юры Матулевіч — віленскі біскуп, які справядліва ставіўся да моўных і культурных патрэбаў вернікаў-беларусаў.

Рэдактар малітоўніка, ксёндз Адам Станкевіч, у «слове ад выдаўца», напісаным 24 снежня 1925 года, прыгадвае, што якраз 400 гадоў таму, у 1525 годзе, Францішак Скарына выдаў у Вільні па-беларуску кнігу «Апостал», піша пра Скарынавы прадмовы да кніг Святога Пісьма.

«Вось жа і мы, выспускаючы ў сьвет гэты малітвеннік для Беларусаў-Каталікоў, аснуты або беспасрэдна на святых кнігах, або на тых пісьменніках, якія самі апіраліся на іх жа, — маема на мэце Божую славу і дабро свайго народу, жадаючы, каб наша кніжыца была яму «люстрам жыцця», «лякарствам духовым», «пацехай» і апорай у яго адраджэнскай падарожы», — піша кс. Адам Станкевіч.

«Пішучы гэту кніжку, меў я на мэце даць страву лёгкую струджанай душы тваей і памагчы ей высказвацца прад Богам словам простым, а поўным тайнічай глыбіні. Тварыў я тут мала: даў тое, што і сам знайшоў у пісьменстве вялікіх песьняроў мысьлі рэлігійнай. Пазволь, о Божа, узрасці зерняткам гэтым на ніве Тваей!» — піша ў прадмове кс. Канстанты Стаповіч.

Чым уражваюць тэксты, змешчаныя ў «Голасе душы»? Кароткія тлумачэнні і павучэнні напісаныя простай мовай, якая прасякнутая зычлівасцю да верніка-беларуса. Відаць, што малітоўнік складаў чалавек, які добра ведаў душу беларуса-селяніна.

У малітоўніку змешчаныя штодзённыя малітвы, разважанні з нагоды асобных святаў, аповед пра сакраманты, імшальныя малітвы, літанні і рэлігійныя песні. Многія песні, такія як «Матачка Божая, Матачка добрая» ці велікапосная «Езу Хрыстэ, Божа мілы», і цяпер спяваюць у беларускіх касцёлах.

Па гэтым малітоўніку некалі маліўся Альбін Сінкевіч з вёскі Шантараўшчына, што на беразе возера Сэрвач у Докшыцкім раёне. Сінкевіч быў свядомым беларусам, пастаянным падпісчыкам віленскіх газет «Беларуская крыніца», «Хрысціянская думка», «Шлях моладзі». Ён падтрымліваў кантакты з ксяндзом Адамам Станкевічам, у 1931—36 гадах уваходзіў у склад цэнтральнага камітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

У часе нямецкай акупацыі Сінкевіч працягваў беларускую дзейнасць. Падтрымліваў сувязь з віленскім Беларускім нацыянальным камітэтам, распаўсюджваў беларускую прэсу. Ягоныя аднавяскоўцы, якія лічылі сябе палякамі, напісалі данос немцам — што ён нібыта камуніст.

Акупанты арыштавалі Альбіна Сінкевіча і расстралялі ў Докшыцах, у пясчаным кар’еры пры цяперашняй вуліцы Маякоўскага, дзе забілі і многіх іншых мірных грамадзянаў беларускай, польскай і габрэйскай нацыянальнасцяў.

Большую частку багатай бібліятэкі Сінкевіча разабралі савецкія партызаны — на самакруткі. Захаваліся толькі малітоўнік «Голас душы», «Кароткая гісторыя святая» Вінцэнта Гадлеўскага ды «Жыццё святога Вацлава» пражскага выдання 1929 года. Іх захавала Галіна Сінкевіч, унучка ягонага брата Фелікса, якая выкладала ў мяне матэматыку ў Заборцаўскай базавай школе.

Галіна Уладзіміраўна некалі аддала мне гіпсавую «Пагоню», якая ў пачатку 1990-х вісела ў школе і якую захавала дома, калі ў 1995 годзе мянялі дзяржаўную сімволіку. Ведаючы, што я займаюся краязнаўствам і кантактую з многімі людзьмі, якія цікавяцца гісторыяй, пані Галіна аддала мне і малітоўнік. «Хай ён лепш будзе ў цябе, бо яго змогуць пабачыць іншыя людзі», — сказала яна, аддаючы мне сямейную рэліквію.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы33

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы33

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць